Рус
Бел
Eng

Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2

ВКонтакте: https://vk.com/id519049568

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс: 8 (02138) 4-15-59

Лиозно Лиозно. Центральная площадь Лиозно. Районный центр культуры Мемориальный комплекс "Танк" Лиозно. Ж/д станция
Лиозно

Аддзел ЗАГС

Аддзел ЗАГС з'яўляецца структурным падраздзяленнем Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел ЗАГС падпарадкоўваецца Лёзненскаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі - Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Адрас:
211220, вул. Леніна, д. 59, пгт Лёзна (на першым паверсе будынка знаходзіцца зала ўрачыстых абрадаў, на другім паверсе будынка размешчаны кабінет начальніка аддзела ЗАГС №12).

Начальнік аддзела ЗАГС
БАНДАРКОВА Галіна Аляксандраўна
тэлефон 8 (02138) 41274

РЭЖЫМ РАБОТЫ
АДДЗЕЛА ЗАГС ЛЁЗНЕНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА:

аўторак, серада, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00
перапынак на абед з 13.00 да 14.00
субота з 8.00 да 16.00
выхадныя дні - нядзеля, панядзелак

Рэжым і графік прыёму зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:

аўторак, серада, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00
перапынак на абед з 13.00 да 14.00
субота з 8.00 да 16.00
без перапынкаў на абед
Выхадныя дні - нядзеля, панядзелак

Прыём зацікаўленых асоб ажыццяўляецца штодзённа ў рабочыя дні, акрамя гадзін урачыстай рэгістрацыі шлюбаў.

Вядзецца папярэдні запіс на прыём зацікаўленых асоб і рэгістрацыю шлюбу пры асабістым звароце або па тэлефоне 4-12-74.

З інфармацыяй аб існуючых свабодных днях і часу для правядзення рэгістрацыі заключэння шлюбу, можна азнаёміцца ў аддзеле (кабінет №12) у тэматычнай папцы «Графік папярэдняга запісу на рэгістрацыю заключэння шлюбу ў аддзеле ЗАГС Лёзненскага райвыканкама», а так ж па тэл.4-12-74.

На перыяд адсутнасці начальніка аддзела ЗАГС прыём зацікаўленых асоб ажыццяўляе галоўны спецыяліст (юрысконсульт) сектара па рабоце са зваротамі грамадзян, юрыдычных асоб, па юрыдычных пытаннях Карэтнікаў Сяргей Міхайлавіч (кабінет №12, цел. 4-12-74).

Аддзел ЗАГС ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак зацікаўленых асоб на падрыхтоўку даведак з наступнай выдачай пры асабістым звароце ў аддзел загс, тэл. 4-12-74.

Кніга заўваг і прапаноў аддзела ЗАГС знаходзіцца ў кабінеце №12 (адказны за вядзенне кнігі – начальнік аддзела ЗАГС – Бандаркова Галіна Аляксандраўна, тэлефон 4-12-74).

Звесткі, неабходныя для рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, унясення змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў, аднаўлення і анулявання запісаў актаў грамадзянскага стану, выдачы паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы дакументаў і (або) даведак і не прадугледжаныя ў пунктах 5.1-5.14 Пераліку, орган ЗАГС запрошвае самастойна:

- копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, рэгістрацыя якіх праведзена на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- звесткі і (або) дакументы, якія могуць быць атрыманы ад другіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.

Пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ўчынення дзеянняў, прадугледжаных у п.п. 5.1-5.14 Пераліку, таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянамі самастойна.

Асноўнымі задачамі аддзела запісу актаў грамадзянскага стану з'яўляюцца:

1. Правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян, у дзяржаўных і грамадскіх інтарэсах.

2. Папулярызацыя новых грамадзянскіх абрадаў урачыстай рэгістрацыі шлюбу і нараджэння дзіцяці, у тым ліку беларускіх народных абрадаў, накіраваных на ўмацаванне сям'і.

3. Прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Аддзел загса ў мэтах выканання ўскладзеных на яго задач ажыццяўляе наступныя функцыі

Інтэрнэт-рэсурсы