Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Чыгуначны вакзал Алея Славы Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Памятны знак "Танк" Цэнтр Лёзна
Чыгуначны вакзал

Навіны раёна

5 лютага 2020

Амаль сем тысяч на рахунку

 Па апошніх даных райсяльгасхарча, раённым лідарам па вытворчасці малака за 2019 год з’яўляецца аператар машыннага даення МТФ Пушкі В.Ю. Болтак. Вольга Юр’еўна атрымала ў сярэднім на адну карову 6862 кг малака. 
 Яна расказала, што агульны працоўны стаж яе складае 6 гадоў, за выключэннем дэкрэтнага водпуску, з якога выйшла ў красавіку мінулага года. Навуку абыходжання з каровамі асвоіла яшчэ падлеткам, калі дапамагала маці Н.Ю. Полазавай, якая і зараз робіць даяркаю, і групы іх побач. 
 Школьніцай Вольга захаплялася лёгкай атлетыкай, нават адзін год вучылася ў школе алімпійскага рэзерву ў Віцебску, а 9 класаў скончыла ў Пушках. Затым было вучылішча, дзе набыла будаўнічую прафесію, толькі заставацца ў горадзе не захацела. Пайшла на ферму падменнай даяркаю. Неўзабаве і замуж выйшла. Ад гаспадаркі маладой сям’і выдзелілі дом, потым нарадзіліся дачушкі. Пяцігадовая Валерыя і малодшая на год Сашачка наведваюць цяпер мясцовы дзіцячы садок. Муж Міхаіл працуе станочнікам на “БІГІВ”. 
 – Калі прапанавалі групу першацёлак, крыху вагалася, але згадзілася, – дзеліцца жанчына. – Адказнасць, вядома, большая, ды і раздой – справа не з лёгкіх. Было ўсякае, пакуль прывучыла іх да сябе, да даільных апаратаў. Затое зараз спакойна падыходжу да кожнай, і буронкі, здаецца, адчуваюць мяне. Узяла, як кажуць, цярпеннем, ласкаю. У групе маёй усяго 72 кароўкі. Надойваю ад іх за суткі ў сярэднім 600-650 кілаграмаў малака. А летам бывала і больш за тону. Пра тое, што па сваёй гаспадарцы у яе паказчыкі самыя лепшыя, Вольга ведала. А цяпер, як аказалася, выйшла на першае месца сярод аператараў раёна. 
 Таццяна ІГНАЦЕНКА.
Сцяг Перамогі
Інтэрнэт-рэсурсы