Рус
Бел
Eng

Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2

ВКонтакте: https://vk.com/id519049568

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс: 8 (02138) 4-15-59

Лиозно. Центральная площадь Лиозно. Районный центр культуры Лиозно. Ж/д станция Мемориальный комплекс "Танк" Лиозно
Лиозно. Центральная площадь

Навіны раёна

20 лістапада 2019

Няма дыму без агню. Нават, калі гэта дым ад цыгарэты.

 Начальнік Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.Б.Чайкин сустрэўся з працаўнікамі льнозавода ў рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!».  
 Ужо з першых слоў ратавальнікаў стала зразумела, што сустрэча не абмяжуецца простым маналогам, бо на застаўкі мультымедыя работнікам аб'екта па перапрацоўкі льну прапаноўвалася абмяняць цыгарэту на цукерку. І хоць жадаючых было няшмат, усё ж знайшліся добраахвотнікі, якія выкураць на адну цыгарэту менш. 
  Віталь Барысавіч пачаў своюразмову з трагічнага прыкладу гібелі дваіх чалавек у кастрычніку гэтага года у гарпасёлку. Адзін з загінуўшых- работнік ААТ «Лёзненскі льнозавод», жыццё якога абарвалася з-за непатушанай цыгарэты. Што можа засцерагчы суседзяў і сваякоў курца? Аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты просты прыбор, па словах начальніка аддзелу, павінен быць усталяваны ў кожным жылым пакоі. Госці ў форме нагадалі і аб іншых прычынах вогненных надзвычайных сітуацый. Па-ранейшаму, да іх ставіцца пячное ацяпленне, парушэнні ў выкарыстанні электрычных прыбораў, дзіцячае свавольства. І на ўсё ў начальніка Лёзненскага РАНС ёсць прыклады з жыцця. 
 У завяршэнні мерапрыемства работнікі МНС прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны, разыгралі магніты з лагатыпам акцыі, а гэтак жа прадэманстравалі навучальныя відэафільмы.
Інтэрнэт-рэсурсы