Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Прырода Лёзненшчыны Чыгуначны вакзал Цэнтр Лёзна Раённы цэнтр культуры
Алея Славы

Навіны раёна

10 сакавіка 2020

Вайна гвардыі маёра Самадумскага

 Міхаіл Мітрафанавіч Самадумскі – адзін з пяці вядомых ураджэнцаў Лёзненшчыны, чый баявы шлях быў адзначаны чатырма ордэнамі Айчыннай вайны. Нарадзіўся 16 лістапада 1905 г. у в. Мерзлякова 
 У дзеючую армію як афіцэр запасу ён быў прызваны ў першыя дні вайны праз Кіраўскі райваенкамат горада Растоў-на-Доне, буйнога абласнога цэнтра Расіі. На фронце – з 1 кастрычніка 1941 г. Баявы шлях пачынаў начальнікам штаба дывізіёна 594-га пушачнага артылерыйскага палка Рэзерва Галоўнага Камандавання (РГК), які быў прыдадзены 38-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту і прыняў актыўны ўдзел у наступальных і абарончых баях у раёне гарадоў Сталіна (цяпер – Данецк), Харкаў ды Белгарад. Так, у баях за Сталіна суровай восенню 1941 года, знаходзячыся на перадавым пункце палка, умела кіраваў агнём гармат пры адбіцці дзвюх контратак пяхоты і танкаў праціўніка і тым самым забяспечыў хуткае авалоданне нашай пяхотай ускраіны горада. 
 594-ы пушачны артполк РГК стаўся адным з нямногіх злучэнняў Паўднёва-Заходняга фронту, якому пашчасціла ацалець у так званым Харкаўскім катле пасля няўдалага наступлення войскаў фронту на харкаўскім напрамку ў маі 1942 года. У кровапралітных баях да пачатку наступнага месяца фронт страціў загінуўшымі прыблізна 171 тысячу чалавек, а палоннымі – па розных дадзеных – ад 80 да 229 тысяч чалавек і па сутнасці перастаў існаваць. Істотнае аслабленне абароны ў паласе Паўднёвага і асабліва Паўднёва-Заходняга франтоў дало нямецкаму камандаванню магчымасць распачаць стратэгічнае наступленне на нафтавыя промыслы Каўказа і стварыла перадумовы для выхаду да Сталінграда на Волзе. Ужо 28 чэрвеня 4-я танкавая армія генерала Гота прарвала фронт на вялікім участку паміж Курскам і Харкавам і рашуча рушыла да ракі Дон, а затым павярнула на поўдзень. 23 ліпеня яна заняла Растоў-на-Доне – і шлях на Каўказ быў адкрыты. Яшчэ раней – 12 ліпеня – быў створаны Сталінградскі фронт, у склад якога ўвайшла ў тым ліку і 38-я армія, што панесла значныя страты ў баях на поўнач ад Харкава і таму неўзабаве была выведзена ў рэзерв фронту, а затым расфарміравана. 594-ы пушачны артполк РГК таксама быў адведзены на перафарміраванне ў бліжні тыл фронту. У складаных умовах цяжкіх абарончых баёў з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, які ірваўся да Сталінграда, ужо 3 жніўня полк быў вернуты ў дзеючую армію і прыдадзены 126-й стралковай дывізіі (СД) са складу 64-й арміі. Яшчэ праз дзень артылерысты, падтрымліваючы пя­хоту агнём, уступілі ў бой з буйной варожай групоўкай (танкавая армія Гота) на подступах да станцыі Абганерава, важнага вузла савецкай абароны. У 19-дзённай бітве 64-я армія здолела прыпыніць наступленне немцаў на Сталінград з поўдня, а 594-ы полк адыграў адметную ролю ў яе поспехах, хаця і сам панёс вялікія страты ў людскім саставе і ўзбраенні. 16 жніўня ён быў перададзены ў склад 36-й гвардзейскай СД і перайменаваны ў 85-ы гвардзейскі артылерыйскі полк. Але ўжо праз дзень ў баі з нямецкімі танкамі страціў адразу два дывізіёны 76-мм пушак і неўзабаве выведзены са складу дывізіі на перафарміраванне ў бліжні тыл фронту. У найцяжэйшых умовах прарыву немцаў на бліжнія подступы да Сталінграда полк ужо з 3 верасня працягнуў франтавы шлях у складзе той жа дывізіі (62-я армія) і стаўся непасрэдным удзельнікам кровапралітнай бітвы за горад на Волзе. 
 Гвардыі капітан Са­ма­думскі, які займаў пасаду першага памочніка начальніка штаба палка, асабіста вызначыўся ў цяжкіх вулічных баях, пра што сведчаць скупыя радкі ўзнагароднага дакумента на прадстаўленне да ордэна Чырвонай Зоркі: «В боях за Сталинград с 17 по 23 сентября во время порыва телефонной связи с пехотными подразделениями и батареями, их поддерживаемыми, тов. Самодумский лично, несмотря на тяжёлую обстановку – обстрел улиц автоматчиками, пулемётным и миномётным огнём, – устанавливал связь со штабами дивизий (13 гв. СД, 10 СД НКВД, 35 гв. СД) и их полками, чем обеспечивал своевременное открытие огня и отражение контратак противника…». Яго першай узнагародай стаў медаль “За баявыя заслугі”, якім ён быў адзначаны Загадам камандуючага фронтам ад 4 кастрычніка 1942 года. Не менш каштоўнай узнагародай для яго, як і для іншых франтавікоў, можна лічыць і медаль “За абарону Сталінграда”. Дырэктывай Генштаба Чырвонай Арміі ад 10 лістапада таго ж года 85-ы гвардзейскі артполк быў перададзены са складу 35-й гвардзейскай СД у склад артылерыі РГК і атрымаў найменне 85-га гвардзейскага гаўбічнага артпалка РГК. У шэрагах палка Міхаіл Мітрафанавіч прайшоў слаўны баявы шлях, вызваляючы поўдзень Расіі і Украіны, Крым і родную Беларусь. У лютым 1943 года ён быў павышаны ў званні да маёра і заняў пасаду начальніка штаба палка, які падтрымліваў баявыя дзеянні розных ударных злучэнняў Сталінградскага, затым Паўднёвага (з кастрычніка 1943 года – 4-га Украінскага) і з мая 1944 года 2-га Беларускага франтоў. На баявым рахунку афіцэра-артылерыста – Растоўская, Данбаская, Мелітопальская, Крымская, Магілёўская, Мінская, Бе­ла­стоцкая, Асавецкая, Лам­жанска-Ружанская наступальныя аперацыі. Цяпер – слова за ўзнагароднымі дакументамі, арыгінальныя вытрымкі з якіх апішуць асобныя эпізоды франтавой біяграфіі гвардыі маёра Самадумскага і тым самым складуць больш-менш выразны партрэт гэтага мужнага, энергічнага афіцэра як умелага арганізатара баявых дзеянняў артылерыі. 
 Па выніках Растоўскай аперацыі (студзень-люты 1943 г.) Міхаіл Мітрафанавіч быў зноў прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі, але ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (21.03.1943): «Тов. Самодумский имеет целый ряд боевых заслуг перед Родиной, (в боях) за город Сталинград руководил огнём полка, находясь на правом берегу р. Волга. В боях за (станицы) Ольгинскую и Аксайскую, поддерживая наступающие части 3-го гвардейского мехкорпуса, в период с 5 по 13 февраля с/г тов. Самодумский был назначен временно исполняющим обязанности командира дивизиона. 
 Умелым руководством огнём обеспечил занятие этих пунктов. При этом огнём дивизиона было уничтожено и подавлено 3 арт. батареи, 2 миномётных батареи, одна зенитная (батарея) и 4 орудия ПТО, 9 пулемётных гнёзд, кроме этого уничтожено до батальона пехоты. В результате чего Ольгинская и Аксайская были взяты и путь к Ростову-на-Дону был открыт…». Па выніках трэцяга года вайны быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга, але ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (31.12.1943): 
 «…Наступательные бои полка от Сталинграда через (реки) Маныч и Миус, Донбасс и до Предднепровья тов. Самодумским были хорошо продуманы и организованы, особо работа органов разведки, связи, в результате чего полк имел хорошую эффективность артогня и обеспечивал выполнение боевых задач. За летнее наступление 1943 года огнем полка было уничтожено: пехоты противника – 900 (человек), арт. батарей – 4, мин. батарей – 6, пулемётных гнезд – 44, было подавлено: 30 арт. батарей, 24 мин. батареи и 39 пулемётных гнезд. Всего было отбито 35 контратак пр-ка. 
 В боях по прорыву обороны пр-ка (в районе н.п.) Гейдельберг-Ворошиловка тов. Самодумский, осуществляя тесное взаимодействие с соединениями 63-го и 10-го гв. СК [стралковы корпус – аўт.], руководя огнем из боевых порядков пехоты, обеспечил своевременное подавление и уничтожение огневых средств пр-ка, благодаря чему пехота без больших потерь овладела укрепленными пунктами Червоное и Коханый…». 
 Па выніках Крымскай аперацыі (красавік-май 1944) быў прадстаўлены да палкаводчага ордэна Аляксандра Неўскага, але ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (30.05.1944): «От Сталинграда до Се­ва­стополя тов. Са­мо­думский смелыми действиями и отличной работой обеспечил боевые успехи полка. Руководя переправой полка на Сивашский плацдарм в тяжёлых условиях, при отсутствии переправы и частых налётах авиации, за 6 дней переправил весь полк, чем обеспечил своевременно усиление обороны плацдарма. Благодаря его большой и напряжённой работе полк был отлично подготовлен к наступательным боям. При сложности переправы через Сиваш были подвезены 4 боекомплекта боеприпасов. Непосредственно участвуя в работе разведки и точно планируя огонь с учётом прошлых боёв, 08.04.1944 г. был обеспечен успех прорыва обороны противника южнее Сиваша на участке 267-й СД. При (взаимо)действии с 19 ТК [танкавы корпус – аўт.] в тылу противника тов. Самодумский, следуя с головными танками, обеспечивал огнём дивизионов продвижение вперёд; севернее Симферополя при встрече с заслоном противника, смело руководя огнём батарей, энергичными действиями были уничтожены до 80 солдат противника, сопротивление было сломлено. На третий день прорыва от Сиваша тов. Самодумский был с ворвавшимися танками в Симферополе, где организовал и руководил преследованием противника. В боях за Севастополь в результате отличной организации разведки, точного планирования огня на участке 77-й СД и тесного взаимодействия с пехотой сильная оборона на рубеже Сапун-гора была прорвана. Находясь в боевых порядках дивизии, тов. Самодумский, руководя огнем, обеспечил развитие успеха прорыва и (в) 9.05. был с поддерживаемой дивизией в Севастополе. Благодаря смелой организации боя, умелому планированию огня и хорошему взаимодействию, в боях за Крым огнем полка был нанесен пр-ку большой урон. Уничтожено пехоты до 1200 солдат, арт. батарей – 4, мин. батарей – 13, пулеметов – 37 и было подавлено до 130 огневых точек противника…». 
 Па выніках Беларускай стратэгічнай аперацыі (лета 1944) зноў быў прадстаўлены да ордэна Аляксандра Неўскага, але ўзнагароджаны другім ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (25.10.1944): «…В боях за освобождение Белоруссии и западнее линии Керзона тов. Самодумский умело и мужественно руководил действиями полка и обеспечил выполнение боевых задач. В Белоруссии маневренные, скоротечные бои с быстро меняющейся обстановкой требовали особой чёткости и гибкости в работе штаба. Тов. Самодумский блестяще справлялся с этой задачей. Благодаря непрерывной, хорошо организованной разведке, имея тесную связь с поддерживаемыми соединениями и соседями, тов. Самодумский всегда отлично ориентировался в обстановке и смело принимал необходимые решения. Так, например, в бою при ликвидации окружённой группировки немцев восточнее Минска противник просочился на стыке двух подразделений и вышел в район штаба, грозя отрезать полк от основной дороги. Мгновенно оценив обстановку, тов. Самодумский развернул один из дивизионов в сторону пр-ка, организовал и возглавил из шоферов и связистов группы автоматчиков. Благодаря смелым и решительным действиям пр-к был отброшен, понеся потери убитыми и пленными до 80 солдат и офицеров. В бою за г. и крепость Осовец тов. Самодумский в качестве начальника группы 843-го СП проделал большую работу по планированию и артобеспечению операции. Высокая артиллерийская грамотность и большой опыт, накопленный в многочисленных предыдущих боях, позволили наиболее полно использовать всю мощь артиллерийского огня для штурма. В результате нашей артподготовки большинство огневых точек оказалось уничтожено или подавлено, и пехота 843-го СП 238-й СД вскоре одна из первых овладела крепостью. В боях в районе Остроленка-Ломжа-Новогруд тов. Самодумский, тесно взаимодействуя с пехотой, умело руководил огнем, расчищая ей путь. Только в течение 3-х последних недель было уничтожено: мин. бат(арей) – 1, пулем(етов) – 27, НП – 1, орудий ПТО – 2, пехоты – 316 (человек). Подавлено: пулемет(ов) – 37, арт. бат(арей) – 3, мин. бат(арей) – 6…». 594-ы гвардзейскі гаўбічны ар­тылерый­скі Сім­феро­паль­­скі Чырво­на­сцяжны ор­дэнаў Суворава, Кутузава і Аляксандра Неўскага полк РГК стаўся адным з нямногіх палкоў артылерыі РГК, што заслужылі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны чатыры і болей узнагарод ці ганаровых найменняў. У шэрагах палка гвардыі маёр Самадумскі ваяваў да снежня 1944 г. Апошняй баявой узнагародай – другім ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені – была адзначана яго баявая служба на пасадзе намесніка начальніка штаба 220-й карпусной артылерыйскай брыгады ў складзе 88-га стралковага корпуса 25-й арміі 1-га Далёкаўсходняга фронту ўжо ў ходзе савецка-японскай вайны (жінвень 1945). 

Канстанцін ГАЙДУКОЎ,
настаўнік Выдрэйскай ЯСБШ
Сцяг Перамогі
Інтэрнэт-рэсурсы