Культура | | Лёзненскі раён | Лёзна | Навіны Лёзна | Навіны Лёзненскага раёну | Лёзненскі райвыканкам
Рус
Бел
En

Адрас 211220, Витебская обл., г.п. Лиозно, ул. Ленина, 79/2

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс 8 (02138) 4-15-59

Мемориальный комплекс "Танк" Лиозно Лиозно. Районный центр культуры Лиозно. Ж/д станция Лиозно. Центральная площадь
Мемориальный комплекс "Танк"

Культура

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама

Адрас: вул. Гагарына, 84 г. п. Лёзна, Віцебская вобл.

Прыёмная: тэл. 8 (02138) 40797, факс 8 (02138) 51735 ok-liozno@kultura.by, ideol-lioz@yandex.ru

Начальнік – Шульган Таццяна Аляксееўна тэл. 8 (02138) 4-13-16

Намеснік начальніка – Анціпенка Таццяна Мікалаеўна тэл. 8 (02138) 4-25-75

Галоўны спецыяліст - Кандрацьева Вераніка Ігараўна, тэл. 8(02138) 4-25-75

Галоўны спецыяліст - Кудраўцава Ірына Аляксандраўна, тэл. 8(02138) 5-17-35

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: 2,4 сераду месяца з 10.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00

У перыяд адсутнасці начальніка прыём грамадзян ажыццяўляе намеснік начальніка (г. п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2, каб.№2, тел. 8(02138) 42575)

ЧАС прыёму для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян панядзелак-пятніца 8.00-13.00 14.00-17.00

Дзейнасць у сферы культуры здяйсняюць 8 устаноў культуры і ўстановы адукацыі ў сферы культуры (раённы Цэнтр культуры, установа культуры «Лёзненскі ваенна-гістарычны музей», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лёзненская дзіцячая школа мастацтваў» з філіялам у аграгарадку Дабрамыслі, раённая і Чкалаўская гарпасялковая бібліятэкі, Дом рамёстваў, аўтаклуб).

Забяспечана работа 38 творчых калектываў. У пасёлку вядуць сваю канцэртна-асветніцкую дзейнась 7 творчых калектываў з найменнем «народны».

Забяспечана культурнае супрацоўніцтва з 6 раёнамі Расійскай Федэрацыі.

 Творчыя калектывы г.п.Лёзна прадстаўлялі нацыянальную культуру ў 4 рэгіёнах Расіі і 1 зарубежнай краіне (г. Елгава Латвія).

Дасягнуты высокі ўзровень забеспячэння максімальнага ахопу насельніцтва паслугамі культуры – амаль 85% лёзненцаў – выхаванцы гурткоў, студый, школы мастацтваў, бібліятэкі.

За прадстаўленне тэматычнай пляцоўкі і брэнда раёна на працягу апошніх трох гадоў Лёзненскі раён з’яўляецца прызёрам. На стадыі завяршэння праца па наданні статусу «нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць» кавалёўскай і адаменскай кадрылям.

Рэалізавана шэраг праектаў, сярод якіх праект Дома рамёстваў па рэканструкцыі рэгіянальных касцюмаў. Дом рамёстваў выканаў рэканструкцыю двух мужчынскіх і трох жаночых зімніх касцюмаў рэгіёну, у якіх прадставілі Лёзненскі раён на абласным свяце працаўнікоў вёскі «Дожинки-2017». Дзесяць рэканструіраваных касцюмаў Лёзненскага раёну занесены ў альбом «Традыцыйны касцюм Віцебшчыны».

Найбольш папулярнымі ў гледачоў сталі праекты раённага Цэнтра культуры «Точь-в-точь по-лиозненски. 2-ой сезон», «Супер-дискотека 80-90-00-х», якія толькі ў сацыяльных сетках набралі больш за 15 тыс. праглядаў. Маштабна праведзены абласное свята самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў», «Свята лялькі і гульні», свята горада, адкрыццё ў ліпені месяцы памятнага знака на месцы разбуранай царквы і вытворчага цэху і магазіна «MARK FORMELLE».

Традыцыйнай і вядомай ў Лёзненскім раёне і за яго межамі стала раённая творчая прэмія «Сунічка», якая ў 2017 годзе прайшла трэці раз.

Упершыню у раёне створаны ансамбль барабаншчыц.

Вядзецца работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры г.п. Лёзна. У кастрычніку 2016 года ўведзены ў эксплуатацыю культурна-аздараўленчы Цэнтр (I чарга), дзе размясціліся раённая і дзіцячая бібліятэкі, Дом рамёстваў.

Зараз вядуцца будаўнічыя работы па завяршэнні II чаргі, дзе размесцяцца спартыўная зала і басейн, тэрмін здачы ў эксплуатацыю – кастрычнік 2018 года.

Беларускі тэатр «Батлейка» філіялу ДУА «Лёзненская ДШМ» у аг. Дабрамыслі атрымаў «гран-при» на абласной выставе-конкурсе батллеечных тэатраў «Калядная зорка», адзначан дыпломам II-ой ступені ў IV абласным свяце-конкурсе аматарскіх лялечных тэатраў «Лялечны свет».

Інтэрнэт-рэсурсы