Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2
ВКонтакте: https://vk.com/id519049568
Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by
Тэлефон/факс: 8(02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Пісьмовыя звароты грамадзян, за выключэннем унесеных у кнігу заўваг і прапаноў, павінны змяшчаць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.
Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў.
Да пісьмовых зваротаў, што падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, што пацвярджаюць гэту інфармацыю.