Рус
Бел
Eng

Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2

ВКонтакте: https://vk.com/id519049568

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс: 8(02138) 5-25-69,  5-22-61,   5-25-71  

Лиозно. Центральная площадь Лиозно. Ж/д станция Лиозно Лиозно. Районный центр культуры Мемориальный комплекс "Танк"
Лиозно. Центральная площадь

Навіны рэгіёна

27 лютага 2018

Аршанскі раён да 2020 года павінен выйсці на паказчыкі развіцця вышэйшыя за сярэднеабласныя

Аршанскі раён да 2020 года павінен выйсці на паказчыкі развіцця вышэйшыя за сярэднія па Віцебскай вобласці. Развіццё раёна абмяркоўваецца сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, за мінулы год удалося дабіцца некаторых станоўчых зрухаў. Так, аб'ём прамысловай вытворчасці ў супастаўных умовах у 2017 годзе склаў 102 працэнты да ўзроўню папярэдняга года, валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі - 107,6 працэнта, экспарт тавараў - 105,2 працэнта, рэальная зарплата - 105,6 працэнта. Па выніках года атрыманы чысты прыбытак Br35,3 млн (у 2016 годзе была чыстая страта Br1,7 млн). У мінулым годзе завершаны другі этап мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната, здадзены ў эксплуатацыю лячэбны корпус бальніцы імя Сямашкі. Разгорнута будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў Балбасаве, вядзецца падрыхтоўка новых праектаў.

Для комплекснага вырашэння праблем Аршанскага раёна падрыхтавана і зацверджана праграма яго сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года. У прыватнасці, у ёй выдзелены кропкі росту, прыярытэты і асноўныя параметры развіцця. Складзены пералік важнейшых інвестпраектаў. Праінвентарызаваны аб'екты нерухомай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца і неэфектыўна выкарыстоўваюцца, і вызначаны спосабы ўключэння ў абарот кожнага з іх.

Выконваецца комплексны план мер па развіцці Аршанскага раёна. "Гэты план не догма. У працэсе работы з'яўляюцца новыя пытанні. Таму ён дапаўняецца, карэкціруецца", - растлумачыў Андрэй Кабякоў. У сённяшняй, трэцяй рэдакцыі плана ўлічаны палажэнні праграмы да 2020 года. У ім вызначаны асноўныя параметры развіцця раёна ў параўнанні з сярэднеабласнымі. Па кожным з іх раён павінен да 2020 года перасягнуць узровень вобласці.

У план уключаны пералік інвестыцыйных праектаў. У кожным рэспубліканскім органе кіравання, Віцебскім аблвыканкаме і Аршанскім райвыканкаме замацаваны канкрэтны кіраўнік, які каардынуе работу па развіцці раёна. Па большасці мерапрыемстваў закладзены колькасныя рэзультаты іх рэалізацыі, падрабязна распісаны этапы выканання. У плане вызначана сістэма кантролю за яго выкананнем.

"Гэты план становіцца і будзе адзіным комплексам мерапрыемстваў па развіцці раёна на рэспубліканскім узроўні. Пры чарговай карэкціроўцы ў яго будуць уключаны ўсе рашэнні сённяшняга пасяджэння і мінулага Прэзідыума. Такі падыход дае магчымасць больш сістэмна падысці да пытанняў раёна і арганізаваць дзейсны кантроль за прынятымі рашэннямі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Задачы комплекснага плана дэталізаваны і канкрэтызаваны ў галіновых і рэгіянальных планах па развіцці Аршанскага раёна.

Белта

Інтэрнэт-рэсурсы