Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Чыгуначны вакзал Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Цэнтр Лёзна Аўтастанцыя
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка

Навіны рэгіёна

10 ліпеня 2020

Бясплатныя экскурсіі і канцэрт правядуць 11 ліпеня ў Сафійскім саборы

У Сафійскім саборы ў Полацку 11 ліпеня пройдуць бясплатныя экскурсіі і канцэрт з нагоды 25-годдзя "Белтэлекама", паведамілі БЕЛТА ў Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

Гасцей чакаюць з 10.00 да 17.00 на экскурсіі па Сафійскім саборы, помніку архітэктуры сярэдзіны XI-XVIII стагоддзяў, дзе сёння размяшчаецца музей, канцэртная зала камернай і арганнай музыкі. Экспазіцыя расказвае пра гісторыю архітэктуры самай старажытнай мураванай пабудовы ў Беларусі, якая стала сімвалам незалежнасці і магутнасці першай дзяржавы - Полацкага княства. "Наведвальнікі ўбачаць фрагменты мура ХІ стагоддзя, захаваны фундамент старажытнага храма, на якім і сёння стаіць сабор, фрэскавыя размалёўкі канца ХІ стагоддзя, унікальныя археалагічныя знаходкі. Госці азнаёмяцца з гісторыяй рамонтаў, перабудоў і рэстаўрацый храма", - адзначылі ў музеі.

У 13.00 будзе магчымасць ацаніць цудоўную акустыку канцэртнай залы і ўнікальнае гучанне полацкага аргана на канцэрце заслужанай артысткі Беларусі Ксеніі Пагарэлай. У гэтым месяцы ў яе выкананні арганныя канцэрты таксама пройдуць 12, 19 і 26 ліпеня.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы