Рус
Бел
Eng

Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2

ВКонтакте: https://vk.com/id519049568

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс: 8(02138) 5-25-69,  5-22-61,   5-25-71  

Лиозно Лиозно. Районный центр культуры Мемориальный комплекс "Танк" Лиозно. Центральная площадь Лиозно. Ж/д станция
Лиозно

Навіны рэгіёна

5 чэрвеня 2020

Фотаконкурс "Шчаслівая сям'я - шчаслівая краіна" аб'яўлены ў Наваполацку

Агульнагарадскі адкрыты фотаконкурс "Шчаслівая сям'я - шчаслівая краіна!", прымеркаваны да Дня Незалежнасці, аб'яўлены ў Наваполацку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Музея гісторыі і культуры Наваполацка Уладзімір Бяляеў.

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца ўсе жадаючыя незалежна ад узросту і месца пражывання. Работы прымаюцца па 21 чэрвеня ў намінацыях "Святое слова - маці", "Я беларус - я ганаруся...", "І ў нашай сям'і ёсць героі" і іншых. У кожнай з іх журы вызначыць па тры лепшыя фатаграфіі. Адзін з удзельнікаў атрымае прыз глядацкіх сімпатый. Яго імя стане вядома па выніках адкрытага з 24 па 28 чэрвеня галасавання ў сацыяльных сетках, дзе будзе прадстаўлена галерэя ўсіх паступіўшых работ. Усе пераможцы будуць вызначаны да 3 ліпеня.

З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце музея і ў яго сацыяльных сетках.

Фотаконкурс праводзіцца па ініцыятыве Музея гісторыі і культуры горада сумесна з гарадской газетай "Новополоцк сегодня" пры падтрымцы Беларускага фонду міру.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы