Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Прырода Лёзненшчыны Чыгуначны вакзал Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Алея Славы
Цэнтр Лёзна

Навіны рэгіёна

6 лютага 2018

МАРГ прапануе абмеркаваць абноўленую рэдакцыю правіл продажу тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы ўрада, які прадугледжвае карэкціроўку Правіл продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання і Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 22 ліпеня 2014 года нумар 703. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце МАРГ, паведамляе БЕЛТА.

"Дакумент распрацаваны з улікам норм дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" і ўказа нумар 345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання", - растлумачылі ў міністэрстве.

У прыватнасці, Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання прапануецца дапоўніць патрабаваннем аб недапушчэнні ўстанаўлення рознай цаны тавараў у залежнасці ад формы разліку (наяўная, безнаяўная).

Па прапановах прадпрымальнікаў удакладнены спосабы прадстаўлення інфармацыі аб таварах і цэнах на іх у залежнасці ад метадаў продажу тавараў, віду гандлёвага аб'екта і абсталявання.

Таксама правілы прапануецца дапоўніць нормай, якая прадугледжвае, што прадавец павінен прадаць пакупніку тавары па цане, пазначанай на цэнніку. Мэтай такога дапаўнення з'яўляецца зняцце канфліктаў пакупнікоў з прадаўцамі ў выпадках, калі пры разліку ў касавым вузле пакупніку паведамляюць, што цана на тавар павялічылася, але "не паспелі перапісаць цэннікі". Такое дапаўненне абавяжа прадаўца прадаць тавар па цане, пазначанай на цэнніку, што ў сваю чаргу будзе стымуляваць своечасовае іх змяненне.

З улікам зваротаў суб'ектаў гандлю, грамадзян, выступленняў у сродках масавай інфармацыі прадугледжана норма, якая ўстанаўлівае, што выбраны прадаўцом від бясплатнай упакоўкі павінен забяспечваць захаванне якасці і спажывецкіх уласцівасцей тавараў.

Па прапанове асобных аблвыканкамаў і Міністэрства ўнутраных спраў прапануецца ўстанавіць забарону продажу непаўналетнім ва ўзросце да 18 гадоў пнеўматычных пісталетаў, рэвальвераў і вінтовак, лукаў і арбалетаў, якія з'яўляюцца канструктыўна падобнымі на зброю вырабамі.

У мэтах пашырэння асартыменту тавараў, якія прапануюцца праваднікамі на чыгуначным транспарце, прапануецца дапоўніць правілы нормай, што дазваляе пры разносным гандлі ажыццяўляць продаж харчовых прадуктаў у вагонах паяздоў пры выкананні ўмоў іх захоўвання і продажу.

Акрамя таго, для забеспячэння арыентавання пакупнікоў у паслугах грамадскага харчавання, іх кошту і ўмовах аказання прадугледжваецца, што магчымасць азнаямлення павінна быць прадастаўлена не толькі ў зале аб'екта, але і па-за ім.

У мэтах недапушчэння абмежавання правоў пакупнікоў у аб'ектах грамадскага харчавання прапануецца ў правілах пазначыць, што прадавац мае права самастойна ўстанаўліваць у аб'ектах грамадскага харчавання правілы паводзін для пакупнікоў, якія не супярэчаць заканадаўству Беларусі.

Для павышэння ўзроўню гандлёвага абслугоўвання насельніцтва правілы дапоўнены нормай, якая прадугледжвае абавязак прадаўца на харчовыя прадукты, маса або мера якіх складае менш (больш) за 1 кг або 1 л (за выключэннем пайменаваных тавараў), пазначаць на цэнніках, у іншых крыніцах інфармацыі аб цане тавараў цану за 1 кг або 1 л.

У сувязі з прапановамі, якія паступаюць ад суб'ектаў гандлю, і з улікам міжнароднага вопыту продажаў ювелірных вырабаў глава, што рэгулюе парадак іх продажу, дапоўнена пунктам, які ўстанаўлівае, што каштоўныя металы ў выглядзе мерных зліткаў, ювелірныя і іншыя бытавыя вырабы, сусальнае золата, сусальнае серабро, манеты, аграненыя каштоўныя камяні могуць выстаўляцца ў гандлёвым абсталяванні такім чынам, каб пакупнік мог іх агледзець і (або) прымераць самастойна без удзелу прадаўца. 

Што датычыцца Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання, то новай рэдакцыяй прапануецца пры распрацоўцы асартыментнага пераліку тавараў для магазінаў з камбінаваным асартыментам тавараў улічваць гандлёвую плошчу гандлёвых аб'ектаў, адведзеную адпаведна пад харчовыя і нехарчовыя тавары.

Таксама прапануецца пашырыць пералік выпадкаў, калі асартыментны пералік тавараў не патрабуецца. Так, напрыклад, улічваючы спецыфіку асобных гандлёвых аб'ектаў, прапануецца не ўстанаўліваць асартыментны пералік тавараў для аптэк, у тым ліку ветэрынарных, магазінаў медтэхнікі і артапедыі, магазінаў па продажы маёмасці, перададзенай у даход дзяржавы, у магазінах і павільёнах з гандлёвай плошчай меншай за 50 кв.м, размешчаных на тэрыторыі сельскай мясцовасці, вызначанай указам нумар 345.

Зыходзячы з вызначэння асартыментнага пераліку тавараў, у МАРГ лічаць немэтазгодным устанаўліваць асартыментны пералік тавараў для рознічных гандлёвых аб'ектаў, у якіх ажыццяўляецца продаж не менш як 80 працэнтаў тавараў, што адсутнічаюць у пераліку тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў асартыментны пералік тавараў.
Інтэрнэт-рэсурсы