Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Алея Славы Аўтастанцыя Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Прырода Лёзненшчыны
Цэнтр Лёзна

Навіны рэгіёна

25 лютага 2021

Салдаты і тэхніка ў мініяцюры - у Віцебску адкрылася выстаўка прыватных калекцый пра вайну

Выстаўка "Гісторыя ў мініяцюры" сёння адкрылася ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Экспазіцыя прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стварэнне ваенна-гістарычнай мініяцюры і калекцыяніраванне карыстаецца ўсё большай папулярнасцю ў мадэлістаў, аматараў ваеннай гісторыі ў цэлым. Мініяцюра знаходзіць прыхільнікаў сярод людзей любога ўзросту і прафесій. На выстаўцы ў Віцебску прадстаўлена каля 100 экспанатаў з прыватных калекцый Уладзіміра Уданоўскага, Анатоля Шыловіча і Леаніда Ялава.

Выстаўку можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі - адна прадстаўляе фігуры ваеннаслужачых (маштаб 1:32), другая - тэхнікі. "Па фігурах салдат можна прасачыць развіццё амуніцыі, абмундзіравання, у тым ліку калі яшчэ не было пагонаў - з 1941 па 1943 год. Таксама прадстаўлены ўзоры танкаў, аўтамабільнай тэхнікі, у асноўным ЗІС і ГАЗ. На гэтыя машыны было ўскладзена забеспячэнне Чырвонай Арміі, перавозка людзей", - расказаў галоўны хавальнік фондаў музея Шмырова Дзяніс Якаўлеў.

Адзін з цікавых экспанатаў выстаўкі - грузавы аўтамабіль ЗІС, які ўмельцы пераабсталявалі для язды па чыгунцы. Машына ў гады вайны выкарыстоўвалася замест лакаматыва і перавозіла боепрыпасы. Таксама можна ўбачыць снегаўборачную машыну ў мініяцюры, якая расчышчала "Дарогу жыцця" на Ладажскім возеры.

Выстаўка "Гісторыя ў мініяцюры" будзе працаваць на працягу месяца.

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы