Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Прырода Лёзненшчыны Чыгуначны вакзал Цэнтр Лёзна
Алея Славы

Навіны рэгіёна

6 кастрычніка 2020

У Полацку на фестывалі "Званы Сафіі" прагучаць шэдэўры сусветнай музыкі

XXV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе з 18 кастрычніка па 8 лістапада ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

Арганізатары падрыхтавалі праграму з пяці канцэртаў у выкананні беларускіх і расійскага музыкантаў. У зале Сафійскага сабора ўверцюрай да фестывалю 18 кастрычніка стане выступленне арганіста Аляксея Шмітава (Расія). У яго выкананні прагучаць уласныя творы, а таксама Крэбса, Баха і Відара.

Канцэрт адкрыцця фестывалю пройдзе 25 кастрычніка і будзе прысвечаны 335-годдзю з дня нараджэння вядомага кампазітара Георга Фрыдрыха Гендэля. У гэты дзень выступяць арганістка Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая, Вікторыя Бабенка (скрыпка), Тамара Рэмез (сапрана) і камерны аркестр "Еўропа-цэнтр" пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава. Музычны вечар 1 лістапада прысвецяць памяці беларускага кампазітара выкладчыка Ганны Кароткінай. На канцэрце прагучаць яе творы на аргане і скрыпцы. Камерную музыку эпохі барока падораць слухачам 5 лістапада камерны хор Гомельскай абласной філармоніі, Ксенія Пагарэлая і аркестр "Еўропа-цэнтр".

Фіналам форуму стане канцэрт арганнай музыкі 8 лістапада з удзелам Кацярыны Івановай, Ксеніі Пагарэлай, а таксама Глеба Якушава (дудук).-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы