Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Прырода Лёзненшчыны Чыгуначны вакзал Аўтастанцыя
Цэнтр Лёзна

Навіны рэгіёна

8 кастрычніка 2019

"Званы Сафіі" зноў загучаць у Полацку

XXIV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе з 20 кастрычніка па 24 лістапада ў Сафійскім саборы ў Полацку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пад купалам храма выступяць музыканты з Беларусі, Францыі, Германіі, Расіі, Польшчы і Японіі. У дні фестывалю разам з арганам аматары музыкі змогуць атрымаць асалоду ад гучання барочнай трубы, кларнета, саксафона, аркестра, хору і блокфлейты. Беларускія музыканты Таццяна Гаўрылава (сапрана), арганістка Калініка Мядзведзева і Аляксандр Ахрамко (барочная труба) выканаюць 20 кастрычніка праграму "L'anima vivente". У ёй будуць творы Баха, Гендэля, Пёрсела, Вівальдзі.

Адкрыецца фестываль 24 кастрычніка ў 18.00 канцэртам арганісткі Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай, камернага хору Гомельскай абласной філармоніі і аркестра "Еўропа-цэнтр". За дырыжорскім пультам будзе Раіль Садыкаў.

У іншыя дні можна будзе паслухаць класіку ў выкананні французскага арганіста П'ера Зеворта, расійскіх музыкантаў Дзяніса Маханькова і Дзіны Іхінай. Выступяць у Полацку японская арганістка Хірока Іноўэ і саксафаністка Вераніка Кажухарава. Віртуозную выканаўцу на блокфлейце і кларнеце Сюзанну Эрхардт з Германіі можна будзе пачуць 17 лістапада. Завершыць праграму фестывалю канцэрт польскага арганіста Міхала Коцата (24 лістапада).

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы