Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Памятны знак "Танк" Аўтастанцыя Раённы цэнтр культуры Чыгуначны вакзал Прырода Лёзненшчыны
Памятны знак "Танк"

Навіны рэспублікі

29 чэрвеня 2021

Беларусь і Кітай плануюць развіваць супрацоўніцтва ў мытнай сферы

Беларусь і Кітай плануюць развіваць супрацоўніцтва ў мытнай сферы. Аб гэтым ішла размова ў час пасяджэння Камісіі па мытным і каранцінным супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У пасяджэнні камісіі ў рэжыме відэаканферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мытных органаў Беларусі і Кітая, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і пасольства Беларусі ў Кітаі. Бакі адзначылі актыўнае ўзаемадзеянне мытных, ветэрынарна-санітарных і фітасанітарных службаў Беларусі і мытнай службы Кітая, высокія вынікі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўсё большую колькасць сумесных праектаў у сувязі з ростам узаемнага гандлю Беларусі і Кітая. Удзельнікі падкрэслілі стратэгічнае геапалітычнае становішча Беларусі ў рамках чыгуначнага маршруту Кітай - Еўропа ініцыятывы "Пояс і шлях", а таксама патэнцыял нарошчвання такіх перавозак.

Таксама былі разгледжаны пытанні развіцця інстытута ўпаўнаважаных эканамічных аператараў і пашырэння акрэдытацыі беларускіх вытворцаў на кітайскім рынку. Адзначана зацікаўленасць у больш цесным узаемадзеянні паміж мытнымі органамі Беларусі і мытнямі ключавых гарадоў дастаўкі і мытнага афармлення беларускіх тавараў у Кітаі. Бакі дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, у тым ліку шляхам правядзення сумесных семінараў, навуковых і прафесійных абменаў.

Таксама ў ходзе пасяджэння зацверджана палажэнне аб камісіі, створаны рабочыя групы па мытным і каранцінным супрацоўніцтве, падпісаны міжнародны дагавор, які прадугледжвае абмен электроннымі звесткамі аб таварах і чыгуначных сродках, што перамяшчаюцца праз тэрыторыю Беларусі і Кітая.

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы