Рус
Бел
Eng

Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2

ВКонтакте: https://vk.com/id519049568

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс: 8(02138) 5-25-69,  5-22-61,   5-25-71  

Лиозно. Районный центр культуры Лиозно Мемориальный комплекс "Танк" Лиозно. Ж/д станция Лиозно. Центральная площадь
Лиозно. Районный центр культуры

Навіны рэспублікі

10 студзеня 2020

Парламентарыі плануюць ратыфікаваць пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз на вясенняй сесіі

Беларускія парламентарыі плануюць ратыфікаваць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС на вясенняй сесіі. Аб гэтым сёння журналістам заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парламентарыі Беларусі заяўляюць аб сваёй гатоўнасці ратыфікаваць гэта пагадненне ў прыярытэтным парадку на бліжэйшай вясенняй сесіі парламента. Мы таксама звяртаемся да нашых калег у Еўрапейскім парламенце з просьбай надаць гэтаму працэсу з іх боку незваротны характар", - сказаў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, пагадненне будзе садзейнічаць аблягчэнню паездак грамадзян, развіццю міжнародных, у тым ліку турыстычных, кантактаў, а таксама ўмацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі.

Беларусь і Еўрапейскі саюз падпісалі пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз 8 студзеня ў Бруселі. Пагадненне прадугледжвае ўзаемнае аблягчэнне візавых працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору. Пры гэтым будзе забяспечана права грамадзян звяртацца за атрыманнем віз як у пасольствы еўрапейскіх краін, так і ў візавыя цэнтры.

Кошт "шэнгена" для беларусаў знізіцца да 35 еўра, а рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Многія катэгорыі грамадзян у залежнасці ад мэты паездкі змогуць звяртацца па візу без выплаты збору і атрымліваць шматразовыя візы з больш доўгім тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку. Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Акрамя таго, будзе павялічаны пералік падстаў для выдачы бясплатных віз у некамерцыйных мэтах. Тэрмін знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічыцца ў два разы: з 90 дзён на працягу года (цяпер) да 180.

Дакументы павінны быць ратыфікаваны Нацыянальным сходам Беларусі і адобраны Еўрапейскім парламентам. Пачнуць яны дзейнічаць у першы дзень другога месяца пасля даты інфармавання бакамі адзін аднаму аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Прадугледжваецца, што візавае пагадненне ўступіць у сілу ў чэрвені 2020 года.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы