Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Цэнтр Лёзна Раённы цэнтр культуры Прырода Лёзненшчыны
Мемарыяльны комплекс Адаменская горка

Навіны рэспублікі

4 мая 2022

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі ў анлайн-фармаце ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі Раберта Альварэсу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Падчас праведзенай гутаркі бакі падкрэслілі станоўчую дынаміку развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Дамініканскай Рэспублікі. Асабліва адзначана, што стварэнне адпаведнай дагаворна-прававой базы, наладжванне дыялогу паміж гандлёва-прамысловымі палатамі і ўзаемны абмен візітамі дзелавых дэлегацый будуць садзейнічаць далейшаму росту беларуска-дамініканскага тавараабароту.

Павіншаваўшы пасла Беларусі з назначэннем, Раберта Альварэс выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у самых розных сферах.

Валерый Бараноўскі з'яўляецца Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кубе, а таксама па сумяшчальніцтве ў Дамініканскай Рэспубліцы.

Інтэрнэт-рэсурсы