Рус
Бел
En

Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс: 8 (02138) 4-15-59

Мемориальный комплекс "Танк" Лиозно Лиозно. Ж/д станция Лиозно. Центральная площадь Лиозно. Районный центр культуры
Мемориальный комплекс "Танк"
Галоўная Прывітанне

Прывітанне

Дарагія сябры! Мы рады вітаць вас на Лёзненскай зямлі!

Мы рады вітаць вас на сайце Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта.
Лёзненшчына – гэта край, багаты на людзей; край, багаты на гістарычныя падзеі; край, дзе вытворчыя прамысловыя і сельскагаспадарчыя пейзажы гарманічна спалучаюцца з хараством беларускіх краявідаў; усходнія вароты нашай краіны – вось колькі эпітэтаў можна прымяніць да Лёзненшчыны!

Тут працуюць і жывуць людзі розных нацыянальнасцей, але ўсіх іх аб'ядноўвае любоў да зямлі, на якой яны жывуць і жаданне зрабіць усё для яе працвітання. Цяпер мы працуем над развіццём ужо існуючай вытворчай базы, стварэннем новых вытворчасцей, пошукам новых напрамкаў развіцця эканомікі раёна. Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы ператворым наш край у месца, дзе будзе прывольна жыцца і добра працаваць, дзе заклік «За моцную і квітнеючую Беларусь» стане не проста лозунгам, але дэвізам жыцця, пасылам да дзеяння! Жадаю ўсім моцнага здароўя, вытрымкі і самавалодання, моцнага сямейнага тылу і стабільнасці ў рабоце, дабра і разумення!

З павагай,
Старшыня Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта
І.А. Лаўрыновіч

Інтэрнэт-рэсурсы