Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

20 лютага 2018 года

«Я роднае слова люблю без прымусу…»

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Напярэдадні правядзення асноўных мерапрыемстваў у школе быў аформлены стэнд з інфармацыйным і пазнавальным матэрыялам, а таксама заданнямі для вучняў 3-9 класаў; кніжная выстава з навінкамі беларускай літаратуры. Сімвалам свята абралі кветку валошку.

Вучні актыўна ўключыліся ў працэс. Арганізатарамі мерапрыемстваў былі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры К. А. Махлаева,Г. Д. Чачуева.

Зранку 21 лютага ва ўстанове гучала беларуская музыка. Усе вучні, па-святочнаму апранутыя, з сімвалам дня былі запрошаны на агульнашкольную лінейку, прысвечаную Дню роднай мовы. Яе адкрыла Галіна Дзмітрыеўна, якая пазнаёміла з гісторыяй свята. Вучні 7 класа чыталі вершы пра родную мову і Беларусь.

На першым ўроку настаўнікі ўстановы пад кіраўніцтвам Галіны Дзмітрыеўны пісалі дыктант “Горад воінаў і майстроў”. Трэба адзначыць, што ўсе педагогі добра ведаюць родную мову. Адзнакі гавораць за сябе: 8-10 балаў, ніжэй няма. Цікава і займальна прайшлі мерапрыемствы ў пачатковых класах: гульня “Сакрэты беларускай мовы” (1 клас), конкурс малюнкаў да беларускіх народных казак (2 клас), свята-конкурс “Беларуская скарбонка” (3-4 класы). А таксама вучні наведалі этнаграфічны куток.

Для 5-6 класаў была арганізавана віктарына “Вандроўка па родным краі”, дзе школьнікі паказалі свае грунтоўныя веды па этнаграфіі, гісторыі, літаратуры. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі Сяргей Кірылаў, Елізавета Чарнаўскіх, Дар’я Блізнякова, Валерыя Каралёва.

Новай формай для нашай установы стала інтэлектуальная гульня “Я знаю” для вучняў 7-9 класаў. Яна праводзілася ў 4 туры, дзе кожны ўдзельнік змог паказаць свае веды, эрудыцыю ў галіне беларускай мовы і літаратуры. З дванаццаці ўдзельнікаў да фінала дайшлі два вучні 7 класа: Арцём Ерафееў і Аляксандра Кірылава, якія, спадзяёмся, не раз праявяць свае здольнасці па беларускай мове.

Мы з нецярпеннем чакалі падведзення вынікаў. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі сертыфікаты на 9 і 10 балаў па беларускай мове і літаратуры, пахвальныя лісты, салодкія падарункі. Нашым настаўнікам таксама ўручылі дыпломы 10-бальнікаў.

 Марыя ХУТАРНАЯ, вучаніца 9 класа Выдрэйскай ЯСБШ.

Вернуться