Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

5 мая 2020 года

Першыя крокі ў журналістыцы

Фёдар Пастаялкін працуе карэспандэнтам у нашай «раёнцы” амаль тры гады. Ураджэнец Лёзна, вышэйшую адукацыю па прафесіі атрымаў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Прыйшоў у нашу рэдакцыю па накіраванню і, адпрацаваўшы абавязковы для маладога спецыяліста тэрмін, застаўся. Паступова і мэтанакіравана ён асвойвае сакрэты творчай працы.Рэалізоўвае на практыцы элементы новых тэхналогій журналістыкі, а менавіта займаецца фарміраваннем зместу электроннага сайта газеты, стварае відэаролікі. Актыўна супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі і рыхтуе да друку матэрыялы аб здарэннях і надзвычайных сітуацыях у гарпасёлку і раёне. Да працоўных абавязкаў ставіцца адказна, імкнецца павышаць узровень кваліфікацыйных ведаў. Фёдар Вячаслававіч адкрыты, дружалюбны чалавек. Ён прыслухоўваецца да парад старэйшых калег і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу іншым. 

Таццяна ІГНАЦЕНКА. 
Фота Аляксандра ПІУТЫ.
Вернуться