Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

10 красавіка 2018 года

Удзельнікі лёзненскага клуба «Ветэран» адзначаюць дні нараджэння у калектыве

Па склаўшайся традыцыі, юбілеі, дні нараджэння ўдзельнікі народнага клуба «Ветэран» Лёзненскага РЦК нярэдка адзначаюць у калектыве, дзе віншуюць віноўнікаў урачыстасці. Ім прысвячаюцца вершы, для іх спяваюць песні. Вось і нядаўна тут прымалі віншаванні з днём нараджэння Валянціна Тарасаўна Марціновіч і Лідзія Віктараўна Віхрова, а Аляксей Аляксеевіч Аляксандраў – з юбілеем. Ім былі ўручаны памятныя сувеніры, юбіляр атрымаў яшчэ і букет кветак. Для Аляксея Аляксеевіча выканала свае прыпеўкі 83-гадовая імянінніца В. Т. Марціновіч. Юбіляр пачуў цёплыя словы ад аднаклубнікаў М. С. Казакевіч, М. М. Пятроўскага, В. В. Зайцавай.

Некалькі слоў пра галоўнага віноўніка ўрачыстасці. А. А. Аляксандраў пасля заканчэння Варонежскага дзяржуніверсітэта вярнуўся на сваю малую радзіму ў наш раён. Тут спачатку працаваў настаўнікам у Веляшковіцкай СШ, затым узначальваў педкалектыў Кавалёўскай васьмігодкі. Адтуль яго запрасілі на пасаду інструктара аддзела прапаганды і агітацыі Лёзненскага РК КПБ. У 1991-м зноў вярнуўся да педагогікі (Чарніцкая школа-інтэрнат). У 1995 годзе быў абраны старшынёй Яськаўшчынскага сельскага Савета. З 2001 па 2006 год займаў пасаду начальніка ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне Лёзненскага райвыканкама. Затым працаваў в.а. дырэктара Калышанскай сярэдняй школы, у ЖКГ.

 Сын Аляксея Аляксеевіча, таксама Аляксей – кандыдат медыцынскіх навук, жыве ў Мінску, дачка Наталля ў абласным цэнтры, яна педагог. Ёсць у А. А. Аляксандрава і дзве ўнучкі – Соня і Ліза.

Яўген ДУДКІН.Сцяг Перамогі

Вернуться