Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Рэгіён

Рэгіён

Лёзненскі раён – маляўнічы куток на ўсходзе Віцебскай вобласці. Займае плошчу 1,4 тыс. кв. км. Мяжуе на поўначы і захадзе з Віцебскім і Сенненскім, на поўдні – з Аршанскім і Дубровенскім раёнамі Віцебскай вобласці, на ўсходзе – з Руднянскім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Цэнтр раёна – гарадскі пасёлак Лёзна – знаходзіцца за 40 км ад абласнога цэнтра горада Віцебска, за 270 км – ад сталіцы рэспублікі горада Мінска і за 12 км - ад мяжы з Руднянскім раёнам.

 


  

Раённым цэнтрам гарадскі пасёлак Лёзна стаў 17 ліпеня 1924 года. На падставе гісторыі стварэння і развіцця раёна ў 2003 годзе Геральдычным Саветам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь зацверджаны герб і сцяг гарадскога пасёлка Лёзна.

У адміністрацыйных адносінах раён падзелены на 6 сельскіх Саветаў: Лёзненскі, Крынкаўскі, Дабрамыслінскі, Веляшковіцкі, Яськаўшчынскі, Бабінавіцкі.

 




    

Лёзненшчына – край дзіўнага хараства. Шматлікія рэкі і азёры, незвычайныя лясы і лугі, багаты жывёльны і раслінны свет надаюць нашай зямлі асаблівы каларыт і маляўнічасць, ствараюць спрыяльныя ўмовы для турызму і адпачынку.

Найбольш вялікія з азёраў – Зелянское, Шэлахава, Буёўскае, Сітнянскае, Грабеніцкае – маюць сваю каштоўнасць і прывабнасць. Зачароўваюць хараством і непаўторнасцю рэкі Лучоса, Чарніца, Мошна, Вярхіта, якія ў далёкім мінулым мелі вялізнае значэнне для развіцця нашага рэгіёна.

Таямнічыя ў сваёй велічы і багацці расліннага і жывёльнага свету лясы, якія займаюць 44 працэнты тэрыторыі раёна. Лось, алень, буры мядзведзь, рысь, дзік, казуля, заяц, куніца, выдра, бобр – пастаянна насяляюць нашы лясы, багаты імі Бабінавіцкая паляўнічая гаспадарка, Лесапаляўнічая гаспадарка ДЛГУ «Лёзненскі лясгас».

Некранутае непаўторнае хараство расліннага свету, прадстаўленае лекавымі, ягаднымі, меданоснымі, тэхнічнымі, дэкаратыўнымі раслінамі, захоўваюць Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Бабінавіцкі», батанічны заказнік «Бор». На тэрыторыі раёна расце мноства відаў рэдкіх раслін, сярод іх аканіт шарсцісты, званочак шыракалісты, баранец звычайны, гарычка крыжападобная, гняздуецца відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

 

Лёзненскія краявіды: