Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Навіны рэгіёна

15 мая 2020 года

Лукашэнка азнаёміцца з развіццём інтэграцыйных структур Віцебскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Віцебскі раён, у час якой азнаёміцца з развіццём інтэграцыйных структур у АПК рэгіёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, наведае сельгасарганізацыі, якія ўваходзяць у структуру ААТ "Малако". Яму даложаць аб іх рабоце, падрыхтоўцы кадраў для аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці.

Размова таксама пойдзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, аб ходзе веснавых палявых работ.

Унітарнае прадпрыемства "Рудакова", якое наведае сёння Прэзідэнт, уваходзіць у структуру ААТ "Малако". Яно было далучана да акцыянернага таварыства ў маі 2018 года, а ў снежні 2019-га выдзелена ва ўнітарнае прадпрыемства з асобнымі вытворчымі ўчасткамі. Тут спецыялізуюцца ў асноўным на атрыманні агародніны закрытага і адкрытага грунту і малака, займаюцца гадоўляй буйной рагатай жывёлы, вырошчваюць збожжавыя і зернебабовыя культуры, рапс. Асноўную выручку "Рудакова" атрымлівае за кошт продажу прадукцыі цяплічнага камбіната, у 2019 годзе вырашчана больш за 10,2 тыс. т, ад экспарту атрымана каля $2,6 млн.

Галаўная структура - ААТ "Малако" - з'яўляецца буйнейшым вытворцам малочнай прадукцыі, дзе перапрацоўваецца каля 20 працэнтаў малака Віцебскай вобласці.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Вернуться