Навіны рэспублікі
9 чэрвеня 2021 года
Беларусь і Зімбабвэ абмеркавалі стварэнне пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве
У фармаце відэаканферэнцыі адбыліся перагаворы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Зімбабвэ па сумяшчальніцтве Аляксандра Сідарука і міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыка Шавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Падчас перагавораў абмеркаваны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Зімбабвэ. "На відэасустрэчы закраналіся пытанні абмену візітамі, фарміравання сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве", - расказалі ў ведамстве.
Акрамя таго, разглядалася тэма развіцця двухбаковай дагаворна-прававой базы і правядзення сумесных мерапрыемстваў.