Навіны рэспублікі
31 сакавіка 2021 года
Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты павышаюцца ў Беларусі з 1 красавіка
У Беларусі з 1 красавіка змяняюцца стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведныя змяненні зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2021 года нумар 176, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы партал.
Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін павышаюцца на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - да $57,6 за 1 т (раней - $49,6); прамагонны бензін - да $31,6 за 1 т (раней - $27,2); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - да $17,2 за 1 т (раней - $14,8).
Пастанова ўступае ў сілу з 1 красавіка 2021 года.