Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

17 верасня 2021 года

Лукашэнка: няхай народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы для будучых пакаленняў

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём народнага адзінства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння знамянальны дзень - мы ўпершыню адзначаем новае дзяржаўнае свята, - адзначыў Прэзідэнт. - Яно вяртае нас да лёсавызначальных падзей гісторыі роднай зямлі. 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак уз'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, разруху 90-х, гібрыдную агрэсію, развязаную сёння супраць дзяржавы, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы, што ніколі нельга аддаць і ад чаго нельга адступіцца. Гэта наша краіна - Беларусь, дзякуючы якой мы застаёмся адным народам".

"Няхай загартаванае найцяжэйшымі выпрабаваннямі, змацаванае дасягненнямі пераможцаў народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы і адданасці Айчыне для будучых пакаленняў беларусаў", - пажадаў Прэзідэнт.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi


Вернуться