Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

13 сакавіка 2020 года

Лукашэнка падпісаў указ аб стымуляванні закупак электрамабіляў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Указ прадугледжвае меры, якія прызначаны стымуляваць попыт на электрамабілі, стварэнне ў краіне адпаведнай зараднай і сэрвіснай інфраструктуры", - адзначылі ў прэс-службе.

У прыватнасці, уладальнікі электрамабіляў вызваляюцца ад выплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Фізічным асобам не давядзецца выплачваць ПДВ пры ўвозе ў Беларусь электрамабіляў для асабістага карыстання. Пры гэтым у іх будзе магчымасць вярнуць выплачаную пры набыцці электрамабіля суму ПДВ у межах 500 базавых велічынь. Акрамя таго, уладальнікі электратранспарту вызваляюцца да 1 студзеня 2026 года ад платы за паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах на камунальных аўтамабільных паркоўках.

Вытворцы электрамабіляў і электразарадных станцый, а таксама арганізацыі, якія іх эксплуатуюць, атрымалі права прымяняць павышаны інвестыцыйны вылік у парадку, устаноўленым Падатковым кодэксам. Вызвалены ад ПДВ зарадныя станцыі ў выпадку іх выкарыстання ў Беларусі.

Вытворчаму аб'яднанню "Беларуснафта" без правядзення аўкцыёну будуць прадастаўлены ў арэнду зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання электразарадных комплексаў. Пры гэтым затраты на будаўніцтва зарадных станцый могуць бязвыплатна перадавацца на баланс юрыдычнай асобы, на ўліку якой знаходзяцца гэтыя аб'екты, і ўключацца заказчыкам (забудоўшчыкам) у склад пазарэалізацыйных расходаў. Пры атрыманні згоды землекарыстальніка зямельныя ўчасткі для ўстаноўкі зарадных станцый будуць прадастаўляцца без іх выключэння з зямель агульнага карыстання.

Раней дзеючы ўказ ад 10 ліпеня 2018 года нумар 273 "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў" прызнаецца страціўшым сілу.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Вернуться