Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

6 сакавіка 2020 года

Работа вядзецца ў фармаце нон-стоп - у Беларусі падрыхтавалі чарнавыя праекты КоАП і ПВКоАП

У Беларусі падрыхтавалі чарнавыя варыянты праектаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дакументы абмяркоўваліся сёння на пасяджэнні міжведамаснай экспертнай камісіі па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка заўважыў, што ў такім шырокім складзе рабочая група збіралася больш як два месяцы таму. Паводле яго слоў, ужо шмат зроблена з моманту правядзення нарады ў кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці.

Напрыклад, на некаторых дарогах павялічаны скорасны рэжым, аптымізавана выкарыстанне сродкаў фота- і відэафіксацыі дарожных парушэнняў. "Гэта работа прадаўжаецца. Адпаведная інфармацыя дакладвалася Прэзідэнту, у тым ліку мной асабіста, і атрымала станоўчую ацэнку. Рэкамендавана прадоўжыць гэту работу", - звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі.

Ігар Сергяенка таксама расказаў, што былі перагледжаны крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці асобных службовых асоб, якія вядуць адміністрацыйны працэс, вызначаны асноўныя паказчыкі рэзультатыўнасці прымаемых мер па абароне жыцця і здароўя грамадзян, захаванні законнасці.

"Мы павінны разумець, што асноўнымі арыенцірамі ў нашай рабоце па ўдасканаленні заканадаўчай практыкі павінны быць словы Прэзідэнта аб падрыхтоўцы цэласных і сістэмных дакументаў, якія ўлічваюць бягучы ўзровень развіцця краіны, перадавы замежны вопыт і айчынныя напрацоўкі", - падкрэсліў ён.

Як расказала намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, на пасяджэнні прадстаўлены не проста канцэпцыі, а чарнавыя, інакш кажучы, першыя варыянты Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. "Цяпер мы знаходзімся на сярэдзіне шляху", - падкрэсліла яна.

За некалькі месяцаў работы міжведамаснай групы паступіла каля дзвюх тысяч прапаноў ад грамадзян і больш за тысячу старонак прапаноў ад юрыдычных асоб і дзяржаўных органаў. "Гэта вялізны пакет матэрыялаў, з якім ужо часткова правялі работу. Мы ўсё прааналізавалі і сфарміравалі палажэнні, якія пакладзены ў аснову гэтых чарнавых варыянтаў", - адзначыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Яна паведаміла, што ў праекце кодэксаў пакуль ёсць спрэчныя моманты, некаторыя тэхнічныя і юрыдычныя недапрацоўкі. Усё гэта трэба будзе рабочай групе яшчэ вырашыць, на гэта ў яе два месяцы.

Паводле слоў Вольгі Чупрыс, што зменіцца ў новым КоАП, гаварыць пакуль рана: чарнавы варыянт кодэкса патрабуе істотнай дапрацоўкі. Тым больш пры яго падрыхтоўцы не ўсе прапановы дзяржаўных органаў знайшлі сваё адлюстраванне. "Але гэта не значыць, што яны не будуць улічаны. У мяне самой, калі чытала праект, на сарака старонках было сорак заўваг. І я разумею, колькі будзе ва ўсіх астатніх, - заўважыла на пасяджэнні Вольга Чупрыс. - Работа ідзе ў фармаце нон-стоп: мы не паспелі атрымаць адны прапановы - тут жа аправілі праекты кодэксаў і папрасілі яшчэ адны. Работа вядзецца вельмі вялікая".

Разам з тым яна заўважыла, што не ўсе прапановы рабочая група зможа ўлічыць, бо некаторыя дзяржорганы адстойваюць свае вузкаведамасныя інтарэсы. "Мы прапануем усім смялей выключаць склады правапарушэнняў з асаблівай часткі кодэкса. Гэтага ж патрабуе Прэзідэнт", - звярнула ўвагу Вольга Чупрыс.

У якасці прыкладу яна прывяла прыцягненне грамадзян да адказнасці за праходжанне граніцы з пратэрмінаванымі пашпартамі. На яе думку, дастаткова развярнуць чалавека і адправіць назад, не варта караць яго штрафам. "Або прыцягваюць да адказнасці за тое, што ў пашпарт укладзены іншыя прадметы. На сённяшні дзень гэта, напэўна, ужо неактуальна", - лічыць намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Як паведамлялася, распараджэннем Прэзідэнта Беларусі ад 17 снежня 2019 года нумар 247рп для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная камісія. У яе склад увайшлі работнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, прадстаўнікі парламента, а таксама навуковай супольнасці. Кіруе камісіяй намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс.

Камісія прадаўжае вывучаць думкі дзяржаўных органаў і арганізацый, што ўпаўнаважаны складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях або з'яўляюцца рэгулятарамі адпаведных грамадскіх адносін. Да 24 студзеня ішоў збор пажаданняў і прапаноў ад людзей і суб'ектаў гаспадарання.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Вернуться