Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

21 кастрычніка 2021 года

Саўмін устанавіў форму характарыстыкі кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый

Пастановай урада ад 14 кастрычніка 2021 года нумар 585 устаноўлена форма характарыстыкі кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, у характарыстыцы павінна быць адлюстравана інфармацыя аб прафесійных і дзелавых якасцях работніка (кампетэнтнасць, працаздольнасць, стараннасць, ініцыятыўнасць, імкненне павышаць свой прафесійны ўзровень); аб маральных якасцях (адказнасць, прыстойнасць, актыўнасць); аб удзеле работніка ў сацыяльна-грамадскім жыцці калектыву, яго ўзаемадзеянні з наймальнікам, прафсаюзнай арганізацыяй па вырашэнні актуальных пытанняў дзейнасці арганізацыі; аб дысцыплінарных спагнаннях, прымененых да работніка на працягу апошняга года да даты выдачы характарыстыкі (да даты звальнення); аб прыцягненні работніка да матэрыяльнай адказнасці.

Пры накіраванні характарыстыкі па запыце дзяржоргана, іншай дзяржарганізацыі, а таксама арганізацыі, больш за 50 працэнтаў акцый (долей у статутным фондзе) якой знаходзіцца ў дзяржуласнасці, у абавязковым парадку таксама павінны быць змешчаны звесткi аб адносінах да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу, аб учыненых дзеяннях супраць парадку кіравання і грамадскай бяспекі, наяўнасці антыдзяржаўных праяў работніка на працоўным месцы.

Прававы акт распрацаваны ў адпаведнасці з дэкрэтам Прэзідэнта ад 15 снежня 2014 года нумар 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый", у які былі ўнесены змяненні дэкрэтам ад 12 кастрычніка 2021 года нумар 6.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА - Навiны Беларусi


Вернуться