Новости района
15 ноября 2019 года
17 ноября - День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса
Паважаныя працаўнікі
сельскай гаспадаркі
і пераапрацоўчай прамысловасці АПК!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам. Гэта вельмі цяжкая, але самая значная, высакародная і шанаваная праца на зямлі – вырошчваць хлеб, атрымліваць малако і мяса, забяспечваць людзей неабходнымі прадуктамі харчавання.
Ва ўсе часы праца селяніна была нялёгкай, таму і адносіліся да яе з асаблівай павагай і ўдзячнасцю. Прыродная мудрасць і руплівыя адносіны да зямлі-карміліцы адрозніваюць працаўнікоў сяла і сёння.
Нізкі паклон усім работнікам сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую і добрасумленную працу. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, удачы і дабра!
Старшыня раённага выканаўчага
камітэта С. Р. Зямчонак
Старшыня раённага Савета дэпутатаў
Т. Л. Дрылёнак