Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лиозненский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района

Новости района

1 сентября 2020 года

Адукацыя Лёзненшчыны: тэндэнцыі, рэзультат, перспектывы

 У мінулую пятніцу, 28 жніўня, у РЦК адбылася традыцыйная настаўніцкая канферэнцыя, на якой былі падведзены вынікі педагагічнай дзейнасці і вызначаны напрамкі далейшага развіцця адукацыі раёна  
 На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня райвыканкама С.Р. Зямчонак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Т.Л. Дрылёнак, намеснік старшыні райвыканкама І.А. Дзерваед, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т.А.Шульган, начальнік РАУС А.У.Андросаў, начальнік РАНС І.М. Жалязоўскі, ветэраны педагагічнай працы.  
 Праграму засвоілі добра 
 Са справаздачным дакладам выступіў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Р.А. Асіран. Рыгор Армаісавіч падвёў вынікі працы ўстаноў адукацыі за мінулы навучальны год, адзначыў, што, нягледзячы на складанасці, удалося дасягнуць даволі добрых рэзультатаў. Ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі навучальныя праграмы выкананы ў поўным аб’ёме. Узровень засваення вучэбнага матэрыялу на сярэднім, дастатковым і высокім узроўнях склаў 70,5%, сярэдні бал па раёну – 7,11, на 7-10 балаў засвоілі – 36,8% навучэнцаў. 
 На высокім і дастатковым узроўнях здалі экзамены за курс базавай школы 39,1% выпускнікоў. Пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай атрымалі трое навучэнцаў, што склала 3% (рэспубліканскі паказчык – 6%). 
 Рэзультаты, вышэйшыя папярэдняга года на 5,84%, паказалі сёлета на выпускных экзаменах адзінаццацікласнікі. Станоўчая дынаміка назіраецца па рускай мове і матэматыцы. Сярэдні бал выпускных экзаменаў у цэлым склаў 7,2. Атэстаты асаблівага ўзору і ўзнагароды залатым медалём атрымалі 8 выпускнікоў, сярэбраным медалём – трое. Пахвальнымі лістамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў адзначаны 20 выпускнікоў. 
Ёсць і стобальнікі 
 Сярэдні бал цэнтралізаванага тэсціравання амаль па ўсіх прадметах вышэйшы за мінулагодні, а трое навучэнцаў з СШ№1 г.п.Лёзна набралі максімальную колькасць балаў па рускай мове, гісторыі і грамадазнаўству. Немалаважнае значэнне тут мае арганізацыя навучання ў профільных групах. Найлепшыя вынікі работы ў гэтым плане ў настаўнікаў сярэдняй школы нумар 1 гарпасёлка: В.М. Вячэрскай па рускай мове, Т.А. Сазонавай, А.С. Перапечынай па беларускай мове, А.Л. Міронавай па гісторыі і грамадазнаўству, А.П. Мураўёвай па матэматыцы, Ж.У. Кіслушкінай і Л.У. Вараб’ёвай па фізіцы, Т.А. Цярэшчанка і Н.М. Прудоўскай па англійскай мове, Т.М. Паўлавай па біялогіі. А таксама ў настаўнікаў Веляшковіцкай СШ Т.С. Маскалёвай па беларускай мове, С.П. Саладковай па біялогіі. 
 Дала плён і карпатлівая праца педагогаў з адоранымі навучэнцамі. Так, на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах вучні нашага раёна атрымалі 6 дыпломаў. Гэта Яна Багачова – дыплом другой ступені па фізічнай культуры і здароўю, дыпломы трэцяй ступені – Аляксей Ільюшкін па грамадазнаўству, Юлія Шмыга па беларускай мове і літаратуры, Эліза і Ванэса Юнгвірт па нямецкай мове. А Вікторыя Заруцкая стала ўдзельніцай заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды і ўзнагароджана на ім дыпломам другой ступені, акрамя гэтага Вікторыя з’яўляецца пераможцай алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі па рускай мове і літаратуры. Усяго навучэнцы раёна атрымалі 295 дыпломаў за ўдзел у розных конкурсах і алімпіядах, турнірах.
 Адначасова набылі і прафесію 
 З мэтай прафесійнай арыентацыі навучэнцаў і падрыхтоўкі кадраў для аграпрамысловага комплеса ў СШ№1 і Дабрамыслінскай СШ функцыянавалі аграрныя класы. У выніку з 9 іх выпускнікоў 5 паступілі ў вну сельскагаспадарчага профілю. Выпускнікам, якія у рамках прадмета працоўнага навучання атрымлівалі прафесійную падрыхтоўку, па рашэнні дзяржаўных кваліфікацыйных камісій выдадзены пасведчанні аб прысваенні 2 кваліфікацыйнага разраду па прафесіях швачка ці сталяр. У новым навучальным годзе плануецца навучанне ў 10-х класах прафесіі трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці на базе ўстановы дадатковай адукацыі дарослых пры райсяльгасхарчы.  
 Пасля завяршэння навучання на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў вышэйшыя установы паступілі 57% усіх выпускнікоў, у сярэднія спецыяльныя – 36%, у прафесійна-тэхнічныя –7%. 
Удасканальваюць сваё майстэрства педагогі 
 У 2019-2020 навучальным годзе педагогі Лёзненшчыны прымалі ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, 20 чалавек –на раённым завочным этапе, 3 – на абласным. За ўдзел у абласным конкурсе “Кіраўнік года-2019” дырэктар СШ №1 г.п. Лёзна І.І. Апет узнагароджана дыпломам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Прафесійнаму росту педагогаў спрыяе інавацыйная дзейнасць. З мінулага навучальнага года творчыя абласныя праекты рэалізуюцца ва ўстановах дашкольнай адукацыі гарпасёлка – дзіцячых садах «Пралеска»,”Сонейка” і ў СШ №1 г.п. Лёзна. А дзіцячы яслі-сад «Ялінка» і сярэдняя школа ў Дабрамыслях уключаны ў праект “Зялёныя школы”на рэспубліканскім узроўні і міжнародны праект па экалогіі. Веляшковіцкая СШ працягвае ўдзел у конкурсе “Прышкольны ўчастак як адукацыйная пляцоўка для сучасных бяспечных агратэхналогій”. Школа пачала супрацоўнічаць з РУП “Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі”.
 Выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі накіравана на выкананне рэспубліканскіх, абласных і раённых праектаў з выкарыстаннем мясцовага гістарычнага матэрыялу і народных традыцый. Надаецца асаблівая ўвага фарміраванню здаровага ладу жыцця школьнікаў, культуры паводзін, развіццю і рэалізацыі іх здольнасцей.
 Узнагароды за працу
  Вопытам педагагічнай дзейнасці падзяліліся з калегамі намеснік загадчыка ДУА ”Яслі-сад №3 “Сонейка”, г.п.Лёзна С.Р. Асіран, загадчык ДУА ”Дабрамыслінскі яслі-сад ”Ялінка” А.І. Філіпцова, настаўніца пачатковых класаў Крынкаўскай СШ В.Ф. Гарэлышава, намеснік дырэктара СШ №1 Т.М. Паўлава.  
 З надыходзячым новым навучальным годам педагогаў павіншаваў С.Р. Зямчонак. Сяргей Рычардавіч выказаў падзяку за добрасумленную і творчую працу, звярнуў увагу на ролю сям’і ў выхаванні школьнікаў, неабходнасць больш цеснай сувязі яе са школай, сістэмнасці ў рабоце БРСМ і піянерскай арганізацыі. С.Р. Зямчонак уручыў ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь настаўніку фізічнага выхавання Дабрамыслінскай СШ М.І. Далганаву. 
 З прывітальным словам звярнулася да педагогаў Т.Л. Дрылёнак. Тамара Леанідаўна пажадала настаўнікам, выхавацелям здароўя, творчай энергіі і аптымізму ў выкананні сваёй ганаровай місіі. Яна ўручыла ганаровыя граматы райсавета А.І. Філіпцовай, Т.Л. Саўчык і А.В. Круцікавай.
 І.А. Дзерваед уручыла ўзнагароды кіраўнікам устаноў адукацыі за якасную падрыхтоўку да новага навучальнага года.
 Атрымалі падзякі ад начальніка РАУС А.У. Андросава за плённую сумесную працу галоўны спецыяліст сектара аховы правоў дзяцінства В.А. Окунева і сацыяльны педагог СШ №1 Н.Л. Бычкова.
 На канферэнцыі ўшанавалі педагогаў, якія заслужылі статус ветэранаў. Гэта настаўнікі Выдрэйскай ЯСБШ Т.С. Несцярэнка і Л.П. Слонімская, дырэктар Веляшковіцкай СШ П.В. Вінаградаў. Калегі Пятра Васільевіча падрыхтавалі для яго вершаванае выступленне, а выпускнік Уладіслаў Кузьмін прысвяціў свайму дырэктару песню. Музыкальныя падарункі педагогам уручылі таксама Ірына Тамковіч, Таццяна Кісель і танцавальны калектыў з дзіцячага садка “Сонейка”.На канферэнцыі настаўніцтва шчыра вітала маладых спецыялістаў, якія прыбылі на працу ў Лёзненскі раён: Р.Р. Салямаву (настаўнік англійскай мовы СШ№1),І.І. Езафатава (настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Высачанскай ЯСБШ), Е.С. Майсейчык (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Крынкаўскай СШ), К.Л. Падаляцкую (педагог-псіхолаг СПЦ), М.Р. Фінгеруса (настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Высачанскай ЯСБШ). 

 Таццяна ІГНАЦЕНКА. Сцяг перамогі
Вернуться