Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лиозненский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района

Новости района

5 февраля 2020 года

Амаль сем тысяч на рахунку

 Па апошніх даных райсяльгасхарча, раённым лідарам па вытворчасці малака за 2019 год з’яўляецца аператар машыннага даення МТФ Пушкі В.Ю. Болтак. Вольга Юр’еўна атрымала ў сярэднім на адну карову 6862 кг малака.
 Яна расказала, што агульны працоўны стаж яе складае 6 гадоў, за выключэннем дэкрэтнага водпуску, з якога выйшла ў красавіку мінулага года. Навуку абыходжання з каровамі асвоіла яшчэ падлеткам, калі дапамагала маці Н.Ю. Полазавай, якая і зараз робіць даяркаю, і групы іх побач. 
 Школьніцай Вольга захаплялася лёгкай атлетыкай, нават адзін год вучылася ў школе алімпійскага рэзерву ў Віцебску, а 9 класаў скончыла ў Пушках. Затым было вучылішча, дзе набыла будаўнічую прафесію, толькі заставацца ў горадзе не захацела. Пайшла на ферму падменнай даяркаю. Неўзабаве і замуж выйшла. Ад гаспадаркі маладой сям’і выдзелілі дом, потым нарадзіліся дачушкі. Пяцігадовая Валерыя і малодшая на год Сашачка наведваюць цяпер мясцовы дзіцячы садок. Муж Міхаіл працуе станочнікам на “БІГІВ”. 
 – Калі прапанавалі групу першацёлак, крыху вагалася, але згадзілася, – дзеліцца жанчына. – Адказнасць, вядома, большая, ды і раздой – справа не з лёгкіх. Было ўсякае, пакуль прывучыла іх да сябе, да даільных апаратаў. Затое зараз спакойна падыходжу да кожнай, і буронкі, здаецца, адчуваюць мяне. Узяла, як кажуць, цярпеннем, ласкаю. У групе маёй усяго 72 кароўкі. Надойваю ад іх за суткі ў сярэднім 600-650 кілаграмаў малака. А летам бывала і больш за тону. Пра тое, што па сваёй гаспадарцы у яе паказчыкі самыя лепшыя, Вольга ведала. А цяпер, як аказалася, выйшла на першае месца сярод аператараў раёна. 
 Таццяна ІГНАЦЕНКА.
Сцяг Перамогі
Вернуться