Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лиозненский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района

Новости района

24 марта 2021 года

Асташэва – сястра Хатыні

 Мітынг памяці адбыўся 20 сакавіка на месцы жудаснай трагедыі часоў Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Асташэва, якая з’яўляецца часткай мемарыяльнага комплекса Хатыні .
 У мітынгу прымалі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Т.Л. Дрылёнак, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т.М. Анціпенка, дырэктар Лёзненскага ваенна-гістарычнага музея В.М. Самушчанка, кіраўнік справамі Яськаўшчынскага сельскага Са­вета А.Я. Дрылёнак, першы сакратар ГА РК “БРСМ” В.В. Казлова, настаўнікі і вучні Веляшковіцкай СШ. 
 Асташэва, як і іншыя беларускія вёскі з падобным лёсам, называюць сястрой Хатыні, спаленай разам з жыхарамі фашысцкімі акупантамі 22 сакавіка 78 гадоў таму назад. Традыцыйна напярэдадні гэтай даты па ўсёй Беларусі праходзіць акцыя, накіраваная на захаванне памяці аб ахвярах вайны. Вядома, у кожнай спаленай вёскі свая гісторыя. Чорны дзень Асташэва – 30 верасня 1943-га. Адбылося гэта ўсяго за некалькі дзён да вызвалення Лёзненшчыны. Адступаючы, ворагі лютавалі. Атрад карнікаў акружыў вёску, усіх жыхароў, хто не паспеў збегчы ў лес, а сярод іх былі старыя, жанчыны і дзеці, загналі ў хлеў і дзве лазні і падпалілі. У агні загінула больш як 100 чалавек. Уцалела толькі некалькі падлеткаў, якія потым удзельнічалі ў адраджэнні населенага пункта і ўвекавечанні памяці сваіх родных і аднавяскоўцаў. На магіле загінуўшых асташэўцаў узвышаецца помнік з выявай жанчыны, якая трымае на руках дзіця. Уверсе – званы, як набат і заклік не забываць аб мінулым. 
 – З 9 200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых нямецкімі акупантамі ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, звыш 5 295 у ходзе карнікавых аперацый былі знішчаны разам з жыхарамі або з часткай насельніцтва, уключаючы маленькіх дзяцей, бездапаможных старых, інвалідаў, – паведаміла на мітынгу ў сваёй прамове Т.Л. Дрылёнак. – 186 вёсак не змаглі адрадзіцца. Вынікам нацыстскай палітыкі генацыду і “выпаленай зямлі” у БССР сталі больш двух мільёнаў чалавек, знішчаных за тры гады акупацыі. Па ўдакладнёных даных загінуў кожны трэці жыхар краіны, у Лёзненскім раёне – кожны другі. 
 Тамара Леанідаўна таксама адзначыла, што добраўпарадкаванне мемарыялаў у Беларусі – традыцыя і святы абавязак кожнага. Мы заўсёды будзем шанаваць памяць загінуўшых, захоўваць гістарычную праўду аб гадах Вялікай Айчыннай вайны, народным подзвігу. 
 В.М. Самушчанка зрабіла экскурс у той трагічны для Асташэва дзень. Ад моладзі раёна звярнулася да прысутных В.В. Казлова. Школьнікі прадставілі літмантаж, напоўнены пранікнёнымі словамі і пачуццямі, запалілі свечкі памяці. Была аб’яўлена хвіліна маўчання. У завяршэнне мітынгу да падножжа помніка ўсклалі вянкі і кветкі. 

Таццяна Ігнаценка. 
Фота аўтара
Сцяг Перамогі
Вернуться