Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лиозненский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района

Новости района

20 сентября 2021 года

Мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства, прайшло ў Лёзненским РЦК

 Урачыстае мерапрыемства «Мы – беларусы! Мы – адзіныя!”, прысвечанае Дню народнага адзінства, прайшло 17 верасня ў раённым Цэнтры культуры. 
  У прывітальным слове старшыня райвыканкама С.Р. Зямчонак адзначыў, што сёння Беларусь – краіна, якая прымушае з сабой лічыцца: 
  – Мы захавалі нашы прадпрыемствы. Нашу прадукцыю ведаюць ва ўсіх куточках свету. Мы забяспечваем сябе харчаваннем і адпраўляем яго за рубеж. Мы будуем жылё, дарогі, бальніцы, школы, спартыўныя аб’екты. Мы жывём у спакойнай краіне, дзе у кожнага ёсць ўсе магчымасці для самарэалізацыі. 
  Сяргей Рычардавіч падкрэсліў, што ў мінулым годзе адукаваная, працалюбівая і талерантная нацыя сутыкнулася з небяспечнымі палітычнымі выклікамі. І выстаялі дзякуючы таму, што не завагалася ўлада на чале з Прэзідэнтам. Яго падтрымала абсалютная большасць беларусаў. Менавіта гэтае народнае адзінства і дапамагло выстаяць. Не дазволіла краіне апынуцца ў бездані чарговай “каляровай” рэвалюцыі.
 – Захаваць нашы поспехі мы зможам толькі калі будзеі адзіныя, – упэўнены кіраўнік раёна. – Як былі адзіныя нашы продкі, нашы бацькі і дзяды, абараніўшыя ў цяжкія часы сваю зямлю ад ворага і даказаўшыя: адзінства – гэта моцная і непераадольная моц. 
  У гэты дзень адбылося адкрыццё Дошкі гонару Лёзненскага сельскага Савету. 
  На яе занесены партрэты трактарыста-машыніста СФ “Кляўцы” КУП “Віцебскаблдарбуд” Уладзіміра Уладзіміравіча Бараноўскага, аператара машыннага даення СФ “Кляўцы” КУП “Віцебскаблдарбуд”Любові Іванаўны Нікалаенка, трактарыста-машыніста СУП “Барсеева” Уладзіміра Міхайлавіча Маслакова, аператара машыннага даення СУП “барсеева” Жанны Іванаўны Сударыкавай, трактарыста-машыніста СФ “Чкалаўскі” ААТ “Лёзненскі райаграсэрвіс” Аляксандра Мікалаевіча Зубава, аператара машыннага даення СФ “Чкалаўскі” ААТ “Лёзненскі райаграсэрвіс” Віталія Іванавіча Ганковіча, загадчыцы цэнтральнага склада ААТ “Адаменкі” Людмілы Іванаўны Паўлоўскай, аператара па вырошчванню маладняку буйной рагатай жывёлы адзялення “Чарнаручча” ААТ “Адаменкі” Зінаіды Іванаўны Кіслушкінай, бухгалтара дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лёзненскі лясгас” Таццяны Іванаўны Баранковай, аператара кацельнай УП ЖКГ Уладзіміра Уладзіміравіча Ісачанкі, фельчара пункта неадкладнай медыцынскай дапамогі УЗ “Лёзненская ЦРБ” Ірыны Уладзіміраўны Казаковай, повара дзяржаўнай установы адукацыі “Пушкоўскі яслі-сад Лёзненскага раёна” Галіны Васільеўны Кавальчук, загадчыцы філіяла “Дом культуры аграгарадка Адаменкі”дзяржаўнай установы культуры “Лёзненская цэнтралізаваная клубная сістэма” Алены Аляксандраўны Кашчэевай, старэйшыны вёскі Канашкава Наталлі Чаславаўны Гурчанка, сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтваЛёзненскага раёна”Марыі Мікалаеўны Бульбічкінай. С.Р. Зямчонак павіншаваў перадавікоў і ўручыў ім адпаведныя пасведчанні і кветкі, каштоўныя падарункі.
 Таксама з рук Сяргея Рычардавіча атрымалі заслужаныя награды лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі Лёзненскага сельсавета. У час пасяўной вызначыліся трактарыст-машыніст СФ “Чкалаўскі” ААТ “Лёзненскі райаграсэрвіс” Аляксандр Сяргеевіч Іваноў, трактарыст-машыніст ААТ “Адаменкі” Вячаслаў Аляксандравіч Масціцкі, трактарыст-машыніст СФ “Кляўцы” КУП “Віцебскаблдарбуд” Максім Міхайлавіч Пухаў. На корманарыхтоўцы лепшымі сталі трактарыст-машыніст СФ “Чкалаўскі” ААТ “Лёзненскі райаграсэрвіс” Мікалай Аляксеевіч Шапавалаў, трактарыст-машыніст СУП “Барсеева” Ігар Станіслававіч Маісееў, трактарыст-машыніст СФ “Кляўцы” КУП “Віцебскаблдарбуд” Алег Віктаравіч Лапіцкі. У якасці перадавікоў жніва назвалі Аляксандра Сяргеевіча Іванова, трактарыста-машыніста ААТ “Адаменкі” Івана Іванавіча Ізобава, трактарыста-машыніста СУП “Барсеева” Сяргея Генадзьевіча Расколава, трактарыста-машыніста СФ “Кляўцы” КУП “Віцебскаблдарбуд” Рыгора Паўлавіча Ніканава.
 Наступнымі на сцэну падняліся пераможцы конкурса па добраўпарадкаванню. Узнагароды ўручыла старшыня Лёзненскага сельскага Савета С.У. Пукава. Было абвешчана, что у намінацыі “Добраўпарадкаванне населенага пункта” лепшай прызнана жыхарка вёскі Канашкава Наталля Мікалаеўна Гнуценка. Лепшая дваравая тэрыторыя ў сям’і Мядзведзевых, Юрыя і Вікторыі, з Кляўцоў. Найбольш актыўным населеным пунктам у навядзенні парадку стала вёска Канашкава. Яе старэйшына Наталля Чаславаўна Гурчанка неаднаразова арганізовывала суботнікі, разам вяскоўцы вырубалі кусты, касілі траву, ставілі малыя архітэктурныя формы. Па ініцыятыве старэйшыны і пры яе актыўным удзеле была абустроена зона адпачынку для дзяцей і дарослых “Кветкавая паляна”. 
  Намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Р.А. Асіран уручыў пасведчанне шматдзетнай сям’і Дзянісу Генадзьевічу Гусеву – бацьку траіх дзяцей. 
  На працягу мерапрыемства гледачам расказалі гісторыю роднай краіны. Нумары мастацкай самадзейнасці падрыхтавалі “кансананс”, Аляксандр Шашкоў, Марк Цыганкоў, “Пушкоўскія спявачкі”, Владыслаў Кузьмін, Ганна Чэпікава, Андрэй Кудраўцаў, Аляксей Агееў, хор клуба “Вецеран”, Людміла Аленчанка, Алена Кулікова, “новае пакаленне”. 

Алена РАТНЁВА. 
Фота аўтара. 
Сцяг Перамогі
Вернуться