Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лиозненский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района

Новости района

4 августа 2021 года

Народныя матывы плюс фантазія

 Нядаўна прыйшлося пабываць у Доме культуры аграгарадка Новае Сяло, дзе вельмі ўразіла выстава творчых работ удзельніц аб’яднанняў па інтарэсах, як дарослых так і зусім юных. У сучасных падзелках праслежваюцца народныя беларускія матывы і, вядома ж, фантазія саміх рукадзельніц. Дырэктар установы культуры Н.А.Гамбалеўская не проста кіруе гэтай часткай шматпланавай работы, імкнучыся атрымаць веды з розных крыніц і перадаць іншым, а і асабіста ўносіць лепту ў агульную справу, сваімі рукамі ажыццяўляе задумкі, як кажуць, прапускае праз сябе. 
 У прасторным фае гасцей сустракаюць гаспадары імправізаванага падворка (лялькі ў рост чалавека), а далей – паказ вырабаў з гліны, цеста, пап’е-машэ, кардону, аплікацыі з паперы і тканіны, вышыванкі, пляценне, вязанне, разьба і іншыя тэхнікі дэкаратыўна- прыкладной творчасці. 
  — Усё пачалося са стварэння невялікага этнаграфічнага кутка, так званай “Беларускай хаткі”, — падзялілася Наталля Анатольеўна. – Экспанатаў сабралі даволі шмат, і год ад году іх прыбывае. 
 Калі ўваходзіш ў тую хатку, ля парога кідаецца ў вочы вешалка, на якой аўчынны кажушок, жакетка, карычневая вялікая хустка. Здаецца, нібы гаспадары толькі што распрануліся… Тканыя палавічкі вядуць да печы з вілкамі, чапялой, патэльнямі ды гаршкамі, побач размешчаны прадметы драўлянага посуду. Ідзём далей — да стала і ложкаў, засланых прыгожымі вышыванымі посцілкамі з карункамі. У чырвоным куце — абраз ў традыцыйным убранні. На сценах развешаны фотакарткі ў рамках, стары гадзіннік, з якога некалі раздаваўся голас зязюлі. Ёсць там і прас на вуголлі, і швейная машынка “Зінгер”, і іншыя гаспадарчыя рэчы. 
 Гледзячы на арыгінальныя аб’ёмістыя вазы, задумваешся, з чаго яны зроблены. Аказваецца, з мешкавіны, аблітай растворам цэменту. Гэта плод фантазіі Наталлі Анатольеўны. Некалькі такіх адмысловых пасудзін з дапаўненнямі служаць упрыгожаннем інтэр’ера памяшкання. Паважаюць у Новым Сяле і фальклорныя традыцыі народа. У час зажынак штогод на полі гучаць беларускія песні і жанчыны ў нацыянальным адзенні сярпамі зразаюць і вяжуць першыя снапы новага ўраджаю. 

 Таццяна ІГНАЦЕНКА Сцяг перамогі
Вернуться