Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лиозненский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района

Новости района

27 августа 2019 года

Жніво завяршылі першымі

 Сёлетнюю ўборачную зерневых культур ў СФ “Кляўцы”, як заўсёды, правялі паспяхова і ў сціслыя тэрміны. Трое камбайнераў – А. В. Катовіч, У. У. Бараноўскі і Р. П. Ніканаў намалацілі па тысячы тон зерня, два апошнія дасягнулі гэтага рубяжа ў канцы мінулага тыдня. 
 23 жніўня з працоўнай перамогай іх павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта С. Р. Зямчонак, намеснік генеральнага дырэктара КУП “Віцебскаблдарбуд” Г. А. Глінскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў А. Л. Піута.С. Р. Зямчонак уручыў падзякі выканаўчага камітэта перадавікам. Павіншаваў калектыў гаспадаркі з заканчэннем жніва і папрасіў дапамагчы дажаць, на колькі гэта магчыма, іншым сяльгаспрадпрыемствам, карыстаючыся момантам, што ўсталявалася добрае надвор’е. Героям дня ўручылі каштоўныя падарункі.  
 Кіраўнік сяльгасфіліяла З. В. Катовіч адзначыла важкі ўклад у агульную справу і камбайнераў Р. Р. Охмуша і С. В. Шаха, якія намалацілі кожны больш за 500 тон, а таксама галоўнага агранома Л. А. Салаўёва і прыпаднесла ім падарункі. Ад мясцовага прафкама атрымала віншаванні і падарунак і сама Зоя Васільеўна.
  Імёны кляўцоўскіх механізатараў на слыху ў раёне, бо амаль кожны год яны выходзяць у лідары падчас жніва. У. У. Бараноўскі, ураджэнец Кляўцоў, аддана працуе ў роднай гаспадарцы, у тым ліку на камбайне, ужо 17 гадоў. Акрамя гэтага займаецца нарыхтоўкай зялёных кармоў, вясной заняты на пасяўной. Р. П. Ніканаў сам са Стасева, дзе пасля армейскай службы пачынаў працоўны шлях у калгасе “Праўда”. На камбайне “Ніва” адрабіў шэсць сезонаў. Затым на працягу 20 гадоў служыў у РАНС начальнікам паста ў Стасеве. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак зноў пайшоў у сельскую гаспадарку. Сёлета яго восьмы сезон у СФ “Кляўцы”. Рыгор Паўлавіч кажа, што ў іх, камбайнераў, здаровы дух спаборніцтва. А яшчэ згуртаванасць, гатоўнасць прыйсці адзін аднаму на дапамогу. Калі надвор’е не дазваляла жаць, аглядалі камбайны, рабілі дробны рамонт, таму збояў па тэхнічных прычынах не было. 
 З добрым настроем механізатары прыступілі да выканання паўсядзённых абавязкаў з шэрагу бесперапыннага сельскагаспадарчага вытворчага працэсу.
Вернуться