Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лиозненский районный исполнительный комитет
Главная / Службы и структурные подразделения / РОЧС / Новости

Новости

19 ноября 2019 года

Няма дыму без агню. Нават, калі гэта дым ад цыгарэты.

 Начальнік Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.Б.Чайкин сустрэўся з працаўнікамі льнозавода ў рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!».
 Ужо з першых слоў ратавальнікаў стала зразумела, што сустрэча не абмяжуецца простым маналогам, бо на застаўкі мультымедыя работнікам аб'екта па перапрацоўкі льну прапаноўвалася абмяняць цыгарэту на цукерку. І хоць жадаючых было няшмат, усё ж знайшліся добраахвотнікі, якія выкураць на адну цыгарэту менш. 
 Віталь Барысавіч пачаў своюразмову з трагічнага прыкладу гібелі дваіх чалавек у кастрычніку гэтага года у гарпасёлку. Адзін з загінуўшых- работнік ААТ «Лёзненскі льнозавод», жыццё якога абарвалася з-за непатушанай цыгарэты. Што можа засцерагчы суседзяў і сваякоў курца? Аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты просты прыбор, па словах начальніка аддзелу, павінен быць усталяваны ў кожным жылым пакоі.
 Госці ў форме нагадалі і аб іншых прычынах вогненных надзвычайных сітуацый. Па-ранейшаму, да іх ставіцца пячное ацяпленне, парушэнні ў выкарыстанні электрычных прыбораў, дзіцячае свавольства. І на ўсё ў начальніка Лёзненскага РАНС ёсць прыклады з жыцця.
 У завяршэнні мерапрыемства работнікі МНС прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны, разыгралі магніты з лагатыпам акцыі, а гэтак жа прадэманстравалі навучальныя відэафільмы.
Вернуться