Навіны раёна
28 кастрычніка 2018 года
100 гадоў Усесаюзнаму ленінскаму камуністычнаму саюзу моладзі
НАРАДЖЭННЕ
Верасень 1918 года. Першыя камсамольскія арганіацыі адна за другой пачынаюць стварацца на Лёзненшчыне. Па ініцыятыве камсамольца Канстанціна Курачкіна ў вёсцы Дабрамыслі быў арганізаваны культасветгурток імя Луначарскага. Гурток аб’яднаў моладзь і ператварыўся ў камсамольскую ячэйку. Членамі ячэйкі сталі Роза Казакова, Пётр Маісееў, Аляксандр Гардаекі, Маісей Кантаровіч.
Яны ездзілі па вёсках, збіралі ў насельніцтва лішкі хлеба, бульбы для адпраўкі ў галадаючыя раёны краіны, для Чырвонай Арміі. Адначасова першыя камсамольцы вувучалі ваенную справу, змагаліся з контррэвалюцыянерамі і кулакамі.
Моладзь імкнулася да ведаў. Неўзабаве члены Дабрамыслянскай ячэйкі стварылі народны дом. У ім яны ставілі спектаклі. Кнігі, вывезеныя з панскага маёнтка, сталі народнай бібліятэкай.
Хутка была арганізавана Замшынская камсамольская ячэйка, якую ўзначалілі Максім Язычэнка і Міхаіл Шмялёў. Звыш 30 перадавых юнакоў і дзяўчат уступілі ў яе рады. Затым адна за другой адкрываюцца ячэйкі камсамола ў вёсках Крынкі, Веляшковічы, Калышкі, Бабінавічы, Горбава…
ДЭЛЕГАТ ІІІ З’ЕЗДА КАМСАМОЛА
У лапцях, зрэбнай вопратцы зайшоў у будынак Віцебскага ваенкамата малады чалавек.
– Сацыялістычная Айчына ў небяспецы. Прашу адправіць мяне на фронт – у голасе юнака адчувалася цвёрдасць і рашучасць дабіца свайго.
– Дзякуй, таварыш! Адпраўляем цябе на барацьбу з Юдзенічам, – паціснуў руку хлопцу стомлены камісар.
Гэтым юнаком быў першы важак дабрамыслянскіх камсамольцаў Канстанцін Курачкін. У радах Чырвонай Арміі ён ваяваў супраць Юдзеніча і белапалякаў. Пад Мінскам атрымаў цяжкае раненне. Толькі два месяцы лячэння ў шпіталі – і Канстанцін зноў узяў у рукі зброю. Камсамольскае сэрца не хацела спакою.
У верасні 1920 года Канстанцін Курачкін быў выбран дэлегатам трэцяга з’езда камсамола ад часцей Чырвонай Арміі Заходняга фронту. З хваляваннем і радасцю ехаў баец у сталіцу. Яму пашчасціла бачыць і слухаць Леніна. Не раз па дарозе ў часць прыходзілі яму на памяць словы-наказ Уладзіміра Ільіча: моладзь павінна вучыцца, вучыцца, вучыцца…
Канстанцін Курачкін усё жыццё заставаўся верны ленінскім запаветам. А тады ён вяртаўся з Масквы на фронт, каб заваяваць гэта вялікае права.
У АГНІ КЛАСАВАЙ БАРАЦЬБЫ
“
….На тэрыторыі нашага сельсавета спачатку не было ніводнага камуніста. Таму камсамольская ячэйка пад непасрэдным кіраўніцтва раённага камітэта партыі і камітэта камсамола праводзіла ўсе гаспадарча-палітычныя мерапрыемствы: арганізоўвалі калгасы, вучылі непісьменных і малапісьменных. Ва ўсім сельсавеце была толькі адна Замшынская школа. Камсамольцы дабіліся адкрыцця новых школ у вёсках Пнёва, Гаршэва, Бяскова і іншых.
У той час ішла жорсткая класавая барацьба ў вёсцы. Даводзілася змагацца з кулакамі ўсімі сродкамі. Класавыя ворагі палхалі замшынскіх камсамольцаў. Але моладзь заўсёды давала адпор кулакам”.
(З успамінаў сакратара Замшынскай камсамольскай ячэйкі Арцёма ЯЗЫЧЭНКІ).
ДЗЯЎЧАТЫ НА ТРАКТАРАХ
Аляксей Стаханаў, Канстанцін Борын, Марыя і Еўдакія Вінаградавы, Дар’я Гармаш, Паша Ангеліна, Пётр Крыванос… Іх прозвішчы ў гады першых пяцігодак гучалі па краіне гарматнымі стрэламі. І ўсе гэтыя юнакі і дзяўчаты былі камсамольцамі.
Невялікі лёзненскі край у маштабах краіны. Але моладзь раёна здолеа далучыць свае справы да агульнай славы. Першыя трактары “фардзон” з’явіліся ў лёзненскіх вёсках. Не кожны мужчына праяўляў смеласць, каб кіраваць імі.
Тым не менш да тэхнікі зрабілі крок дзяўчаты. Першымі трактарысткамі ў раёне сталі Лідзія Грыбушкіна, Ефрасіння Шабашова, Антаніна Жураўлёва, Марыя Навумава, Аксіння Зазіт, Лідзія Бярданкіна.
Як мы можам назваць іх сёння? Дзяўчаты з легенды? Так. Дзяўчаты з гісторыі? Так. Дзяўчаты новага пакалення? Таксама так.
У СУРОВЫЯ ДНІ ВАЙНЫ
Выхаванцы Лёзненскай раённай камсамольскай арганізацыі зрабілі важкі ўклад ва ўсенародную справу знішчэння фашысцкіх захопнікаў. На акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі дзенічаў падпольны райком камсамола. Яго сакратаром была зацверджана Тамара Дубоўка. Да вайны яна была на камсамольскай рабоце ў Заходняй беларусі. Але радзіма Т. Дубоўкі – Лёзненшчына, дзе яна і з’явілася ў суровы для родных мясцін час. Пад кіраўніцтвам Тамары ў раёне адна за другой пачынаюць стварацца падпольныя камсамольска-маладзёжныя групы. Першая група з 14 чалавек узнікла ў Веляшковічах. Ёй кіравалі Дубоўка і настаўнік мясцовай школы Грынкін. У вёсцы Замшына дзейнічала другая падпольная група. Радыёпрыёмнік знаходзіўся ў настаўніцы Сумнікавай. Камсамольцы прымалі і перапісваі зводкі Саўінфармбюро, распаўсюджвалі іх сярод насельніцтва.
СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ
Канец 1941 года. У вёсцы Альхавік ствараецца новая падпольная група, на чале якой сталі камуніст Чыжыкава, настаўніца-камсамолка Раманоўская, Архіўныя дакументы ваеннага часу захавалі запіс аб рабоце гэтай падпольнай групы:
“Камсамольская арганізацыя Унаўскага сельсавета, дзе сакратаром Раманоўская, за час работы перадала шмат звестак партызанскаму атраду, распаўсюдзілі звыш 100 лістовак, 8 заклікаў да паліцэйскіх і бургамістраў”.
Праяўляла высокую актыўнасць падпольная камсамольская арганізацыя вёскі Заверына Веляшковіцкага сельсавета. Моладзь ратавала ваеннапалонных, збірала зброю, распаўсюджвала лістоўкі і газеты, здабывала патрэбную інфармацыю для партызан. Аб гэтым таксама сведчаць дакументы. У справаздачы Віцебскага падпольнага абкома камсамола аб дзейнасці мясцовых маладых патрыётаў гаворыцца наступнае:
Камсамольская арганізацыя вёскі Заверына (сакратар Дарафеенка Галя) распаўсюдзіла 50 экземпляраў літаратуры, камсамольцы гэтай арганізацыі здалі ў атрад Малахоўскага 2 вінтоўкі, 70 патронаў, пяць ручных гранат. Вядуць таксама разведку, даюць каштоўныя звесткі партызанскаму атраду”.
“НЕСЛІ РАДЗІМУ Ў СЭРЦЫ СВАІМ…
”
З кожным днём і месяцам мацнела і шырылася народнае супраціўленне ворагу. Партызаны ў раёне карысталіся агульнай падтрымкай. Падпольны райком камсамола шмат даў народных мсціўцаў з ліку моладзі. Падпольныя групы х утка з’явіліся амаль у кожным населеным пункце. Вось як піша пра гэта сама Тамара Дубоўка, сакратар падпольнага райкома камсамола:
“Пешшу, на кані, на веласіпедзе ў гарачыя сонечныя дні, запыленая і стомленая, я абходзіла вёскі, гутарыла з моладдзю, і адна за другой вырасталі камсамольскія арганізацыі. Да 1 верасня 1942 года ўжо было створана 17 падпольных арганізацый: у вёсках Міхайлова, Шавялі, Гарадок, Веляшковічы, Замшына, Загарадна, Кавалі, Ніканаўшчына, Талпа, Куракі, Шусцева, Н. Дуброва, Каралёва, Войтава, Манулкі, Глоданкі, Вшыўка. У арганізацыях у асноўным былі дзяўчаты».
У дні, калі юнакі і дзяўчаты за сталіся твар ў твар з ворагам, праявілася ўсё, што дала ім Радзіма. Кожны з іх нёс Радзіму ў сэрцы сваім.
ВЫКАНАЛІ АСАБІСТЫЯ САЦАБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ
Да 30-гадовага юбілею Ленінскага камсамола 67 юнакоў і дзяўчат выканалі асабістыя сацыялістычныя абавязацельствы трэцяга года пяцігодкі. Сярод іх гадзіннікавы майстар райбыткамбіната Сямён Голубеў, механізатар калгаса “Віцебскі рабочы” Валерый Міхайлаў, токар райаб’яднання “Сельгастэхнікі” Уладзімір Сліжыкаў і многія іншыя.
ГАНАРОВЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ ДА 70-ГОДДЗЯ КАМСАМОЛА
У 1988 годзе 72 камсамольцы раёна былі ўзнагароджаны ганаровымі знакамі ЦК УЛКСМ “Да 70-годдзя УЛКСМ”, граматамі ЦК, абласнога і раённага камітэтаў ЛКСМБ. Сярод іх трактарыста Анатолій Саладкоў (калгас “Віцебскі рабочы”), Валерый Подаў (калгас імя Чапаева), Аляксандр Яшчанка (калгас імя Кірава), Рыгор Кубліцкі (калгас імя Калініна), Мікалай Гузаў (саўгас “Вішні”), Міхаіл Шакура (калгас “Зара”), Сяргей Рабунькін (саўгас “Высачаны”), Міхаіл Дудкін (племзавод “Крынкі”), вадзіцель Іван Дабракоў (райаграпрамтэхніка), Уладзімір Гукалаў (райсельгасхімія), работніца райбыткамбінату Таццяна Гладчанка.