Навіны раёна
14 мая 2023 года
14 МАЯ – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА, ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І ДЗЯРЖАЎНАГА ГІМНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Паважаныя лёзненцы!
Сардэчна віншуем Вас З Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваныя на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць мірныя стваральныя мэты беларускай дзяржавы, слаўную гісторыю нашага народа, яго шматвяковыя традыцыі, а таксама ідэалы і прынцыпы нашай суверэннай краіны – мір, праца, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і традыцыям.
Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн аб'ядноўваюць наша грамадства, выхоўваюць патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню краіны.
Няхай гэта свята яшчэ мацней з'яднае нас, умацавае высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасць самааддана працаваць дзеля працвітання нашай роднай Беларусі.
Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту! Ганарыцеся і любіце сваю родную зямлю, краіну, сімволіку!
Старшыня раённага выканаўчага камітэта І.І.Фёдараў
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Т.Л.Дрылёнак