Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

18 лістапада 2022 года

20 ЛІСТАПАДА – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АПК 

Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!
 
 Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам! 
 Гэта вельмі цяжкая, але самая значная, высакародная і ганаровая праца на зямлі – вырошчваць хлеб, атрымліваць малако і мяса, забяспечваць людзей неабходнымі прадуктамі харчавання. 
 Ва ўсе часы праца вяскоўца быў нялёгкім, таму і ставіліся да яго з асаблівай павагай і падзякай. Прыродная мудрасць і беражлівае стаўленне да зямлі-карміцелькі адрозніваюць працаўнікоў вёскі і сёння. 
 Нізкі паклон усім работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую і добрасумленную працу. 
 Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, удачы і дабра! 
 Старшыня раённага выканаўчага камітэта І.І. Фёдараў 
 Старшыня раённага Савета дэпутатаў Т.Л. Дрылёнак
Вернуться