Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

10 жніўня 2023 года

Аб рознічным гандлі Лёзненскага раёна

На пачатак 2023 года для гандлёвага абслугоўвання жыхароў раёна функцыянавалі 104 рознічныя гандлёвыя аб'екты, у тым ліку 89 магазінаў (з іх 6 аптэк, 6 павільёнаў), 15 кіёскаў. Гандлёвая плошча крам у разліку на 10 тыс.чалавек насельніцтва склала 4,5 тыс. м2

У першым паўгоддзі 2023 г.насельніцтву раёна рэалізавана тавараў на суму 32,7 млн. рублёў, з іх арганізацыямі гандлю – на суму 30,1 млн. рублёў, з якіх 70,7% – продаж харчовых тавараў, 29,3% – нехарчовых. У параўнанні з першым паўгоддзем 2022 г. рознічны тавараабарот павялічыўся на 2,5% у супастаўных цэнах.

Вялікая ўвага надаецца насычэнню магазінаў таварамі айчыннай вытворчасці. Удзельная вага продажу тавараў, якія вырабляюцца ў рэспубліцы, у абароце гандлёвай сеткі раёна склала 78,2%, у тым ліку харчовых тавараў – 80,9%, нехарчовых – 71,5%.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці.
Вернуться