Навіны раёна
25 лютага 2022 года
Абноўленая Канстытуцыя адпавядае менталітэту народа
Пётр Іванавіч Хальцаў, пенсіянер, жыхар аграгарадка Стасева:
Вернуться
- Я ўважліва азнаёміўся з усімі змяненнямі і дапаўненнямі ў Канстытуцыю, вынесенымі на рэферэндум, і хачу сказаць, што безумоўна падтрымліваю іх. Яны накіраваныя на тое, каб Беларусь і далей стабільна развівалася. На маю думку, абноўленая Канстытуцыя цалкам адпавядае менталітэту беларусаў. Кожная навацыя прадумана, зыходзіць з практыкі нашага жыцця. Асабліва падабаецца, што ў ёй адлюстравана пераразмеркаванне паўнамоцтваў. Прыйшоў час, грамадства саспела для таго, каб таксама ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў на карысць краіны. Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка вельмі дакладна ўлавіў і пайшоў на гэта. Галасаваць буду датэрмінова, так раблю ўжо не першы раз. Калі меркаванне сфармавалася, то і не трэба цягнуць з тым, каб выказаць яго праз галасаванне.
Лічу, што кожны, хто верыць Прэзідэнту, у нашу Беларусь, у яе цудоўную будучыню, жадае краіне і далей росквіту.
"Сцяг Перамогі"