Навіны раёна
14 мая 2023 года
Адзінаццацікласнікі ўстаноў адукацыі раёна здавалі першы цэнтралізаваны экзамен
У сярэдняй школе імя М.В. Акцябрскай г. п. Лёзна прынялі 11-класнікаў устаноў адукацыі раёна на цэнтралізаваны экзамен.
Вернуться
Дадзеная ўстанова адукацыі з'яўляецца пунктам правядзення ЦЭ.
Для ўдзелу ў выпрабаванні зарэгістраваліся 57 навучэнцаў.
Намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Валер'еўна Круцікава адзначыла, што ЦЭ па рускай/беларускай мовах прайшоў арганізавана і ва ўстаноўленыя тэрміны.
Аддзелам па адукацыі арганізавана цэнтралізаваная дастаўка навучэнцаў да пункта ЦЭ, забяспечана ўзаемадзеянне з РАНС, РАУС, ДАІ, супрацоўнікамі ўстановы аховы здароўя.