Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

3 жніўня 2018 года

Аматары каляровага посуду і лекаў, альбо Яны жылі ў Якубаўшчыне на мяжы стагоддзяў

На мяжы ХІХ – ХХ ст. жыхары Якубаўшчыны елі відэльцамі з каляровых гліняных місак, гралі на дудках ды ўжывалі нямала лекаў. Такія высновы можна зрабіць дзякуючы рэчам, якія трапляюцца на тэрыторыі колішняга паселішча. Сто гадоў таму Якубаўшчына ўвогуле знаходзілася не на тым месцы, дзе яна існуе зараз, а на поўдзень і на паўднёвы ўсход ад сучаснага месцаразмяшчэння. Пра гэта памятаюць мясцовыя жыхары, пра гэта ж сведчыць і тапаграфічная карта 1920-х гг. выдання. 

Па ўсёй верагоднасці, вяскоўцы куплялі лекі ў бліжэйшай аптэцы, якая знаходзілася ў Лёзне. А вось посуд для іх быў зусім не мясцовай вытворчасці. Напрыклад, на дне адной бутэлечкі маецца кляймо “С.Г.” (яна на фотаздымку першая): гэта азначае, што яе зрабілі на адным з заводаў Сяргея Глінскага, якія спецыялізаваліся на вырабе аптэчнага посуду і забяспечвалі ім усю Расійскую імперыю. Заводы знаходзіліся ў Маскве, Клінах Маскоўскай губерні і дзейнічалі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. 

На некаторых бутэлечках пазначаўся год вырабу. Так, невялічкая ёмістасць з жоўта-карычневага шкла, адлюстраваная на фотаздымку другой, мае на дне надпіс “1887”. А вось белая пасудзінка з парцаляны (што на фотаздымку трэцяя) не мае ніякіх надпісаў, але з выгляду таксама зусім не сучасная, і верагодна, калісьці таксама ўтрымлівала нейкія лекавыя мазі ці вадкасці. 

Паўсядзённы побыт вяскоўцаў яўна не быў лёгкім, але не нельга назваць яго і галодным, бо на месцы паселішча шмат рэшткаў посуду. Гліняныя аскепкі, пафарбаваныя каляровай глазурай, трапляюцца на кожным кроку. Калісьці ў гэтых жоўтых, ярка-зялёных, чырвоных, памаранчовых, плямістых місках былі духмяныя стравы. 

 Можна нават дакладна даведацца, хто жыў у Якубаўшчыне ў тыя часы. У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці захаваўся спіс выбаршчыкаў, складзены 24 кастрычніка 1923 г., у якім пералічаны ўсе дарослыя вяскоўцы. Вось іх імёны: Багданавы Сцяфан Андрэевіч (50 гадоў), Яўген Сцяфанавіч (26) і Ефрасіння Сцяфанаўна (20), Бізунковы Маісей Прохаравіч (38), Настасся Афанасьеўна (36), Васіль Прохаравіч (28), Марфа Гапееўна (27), Сцяфан Андрэевіч (29), Хадосся Ягораўна (27), Андрэй Емяльянавіч (51) і Ефрасіння Андрэеўна (19), Бычковы Мікіта Ермалаевіч (50) і Таццяна Мікітаўна (20), Варанцовы Павел Сцяфанавіч (30), Дуня Сцяфанаўна (25), Варвара Міхайлаўна (48), Пётр Кірылавіч (25), Матрона Андрэеўна (27), Іван Кірылавіч (28) і Герасім Кірылавіч (18), Вішняковы Сцяфан Лук’янавіч (30), Агаф’я (28) і Пётр Аўксенцьевіч (40), Гарачоў Афанас Антонавіч (34), Драздовы Іван Ісаевіч (30), Агрыпіна Андрэеўна (30), Іван Емяльянавіч (19), Сцяфан Ісаевіч (23) і Матрона Емяльянаўна (24), Жалезняковы Лахціён Фёдаравіч (42), Феадора Антонаўна (40), Афанас Фёдаравіч (38), Марыя Самсонаўна (34), Яўген Фёдаравіч (48), Іван Яўгенавіч (27) і Матрона Аляксееўна (26), Івановы Парфен Самсонавіч (38), Настасся Прохараўна (34), Захар Самсонавіч (44), Марыя Афанасьеўна (42), Настасся Самсонаўна (19), Трыфан Самсонавіч (40), Пелагея Яўціхіеўна (40), Пётр Трыфанавіч (24) і Марыя Сямёнаўна (24), Іванюшыны Іван Афанасьевіч (42), Ігнацій Афанасьевіч (36) і Фёдар Аляксеевіч (23), Кавалёвы Сцяфан Емяльянавіч (33), Ганна Карпаўна (20), Міхаіл Емяльянавіч (26) і Зафея Агаф’еўна (24), Кібаровы Пётр Лявонавіч (50), Аляксей Пятровіч (26) і Сафія Сцяфанаўна (26), Краўцовы Каліна Ларыёнавіч (40), Параскева Сцяфанаўна (38), Пракоп Ларыёнавіч (44), Маўра (40), Аляксандр Ларыёнавіч (50), Іван Аляксандравіч (27), Ганна Ільінічна (25), Карп Карпавіч (50),Пётр Карпавіч (34), Вера Карпаўна (18), Палікарп Фёдаравіч (50), Ігнат Анісімавіч (46) і Сяргей Ігнатавіч (19), Кукушкін Аўдзей Гаўрылавіч (38), Курчанковы Іван Фёдаравіч (19) і Дзям’ян Нікіфаравіч (50), Лабус Фама Трафімавіч (38), Марозавы Фама Іванавіч (26) і Агаф’я (24), Мяшковы Ягор Афанасьевіч (29), Малання Елісееўна (38) і Сцяфан Афанасьевіч (34), Несцярковы Фёдар Данілавіч (30) і Пётр Данілавіч (27), Піскуновы Іван Лазаравіч (40), Настасся Карпаўна (42), Варвара Кліменцьеўна (20) і Павел Парфёнавіч (26), Прасвяшчэннікавы Кірыл Мікітавіч (28), Аляксандр Мікітавіч (38) і Параскева Карпаўна (36), Салаўёва Пелагея Іванаўна (44), Скрыпялёвы Емяльян Герасімавіч (46), Іван Емяльянавіч (26) і Кузьма Герасімавіч (34), Шарандзіны Аляксандр Паўлавіч (19), Матрона Паўлаўна (22), Максім Кафеевіч (38) і Матрона Афанасьеўна (38) ды Шынкевіч Аляксандр Кліменцьевіч (52 гады).

 Ёсць у архіўных дакументах і звесткі пра насельніцтва Якубаўшчыны ў 1927 г.: яна мела статус хутара, тут налічваўся 71 двор, пражывала 160 мужчын і 162 жанчыны.

 Канстанцін КАРПЕКІН, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
Вернуться