Навіны раёна
8 студзеня 2025 года
Бяспека грамадзян –агульная задача
З надыходам Новага году ў Лёзненскім раёне суб'ектамі прафілактыкі актыўна праводзіцца работа на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх Яны наведваюць домаўладання катэгаруемых грамадзян, удзяляючы ўвагу асобам, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, шматдзетным сем'ям, інвалідам, а таксама адзінокім і адзінокапражываючым пажылым людзям.
Вернуться
На гэтым тыдні іх сіламі праведзена абследаванне названых катэгорый Яськоўшчынскага і Бабінавицкага сельскіх Саветаў Лёзненскага раёна.
У пажарна-прафілактычнай рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела па адукацыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і старшыня Яськоўшчынскага сельсавета В.В.Даўгаполава.
На яе думку, такая работа дае пэўныя вынікі, бо, праходзячы паўторна, бачыш змены ў лепшы бок. Наведваючы шматдзетную сям'ю Б. элемент харчавання ў адным аўтаномным пажарным апавяшчальніку патрабаваў замены.
На гэты раз да кіраўніка сямейства пытанняў ад службы МНС няма.
–Такіх прыкладаў нямала. – Кажа начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Жалязоўскі. –Аднак ёсць і такія гаспадары, да якіх суб'екты прафілактыкі прыходзяць зноў і зноў. Да іх прымяняем іншыя меры ўздзеяння – адміністрацыйны пратакол.