Навіны раёна
24 ліпеня 2023 года
Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў ліпені праводзяць сустрэчы ў рамках адзінага дня інфармавання ў працоўных калектывах
Члены інфармацыйна – прапагандысцкіх груп райвыканкама ў ліпені праводзяць сустрэчы ў рамках адзінага дня інфармавання ў працоўных калектывах па тэме «Дэмаграфічная бяспека - аснова росквіту грамадства, галоўная ўмова развіцця дзяржавы».
Вернуться
У чацвер, 20 ліпеня, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Анціпенка сустрэлася з працоўнымі калектывамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі «Вясёлка» і цэнтра дзяцей і моладзі.
У сваім выступленні Таццяна Мікалаеўна падкрэсліла, што адным са складнікаў элементаў нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дэмаграфічная бяспека. У ліку асноўных пагроз у гэтай сферы знаходзяцца дэпапуляцыя (памяншэнне колькасці насельніцтва), дэмаграфічнае старэнне, зніжэнне ўзроўню нараджальнасці, скарачэнне працягласці жыцця.
Нягледзячы на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь створаны ўмовы для паляпшэння здароўя насельніцтва з ахопам усіх этапаў жыцця, павышэння якасці і даступнасці паслуг сістэмы аховы здароўя, дэмаграфічная сітуацыя працягвае патрабаваць пільнай увагі. У нашай краіне пытанні забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі, падтрымкі сям'і, абароны мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца на пастаянным кантролі Кіраўніка дзяржавы.
Даведачна
У 2021 годзе доля насельніцтва ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў склала 15,8%. У пачатку 2021 года базавае значэнне працягласці жыцця пры нараджэнні склала 74,5 года (69,3 для мужчын і 79,4 для жанчын). За апошнія 10 гадоў на 14,5% зменшылася колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту (з 2494 тыс.у 2012 годзе да 2134 тыс. у 2022 годзе). У 2022 годзе колькасць народжаных зменшылася на 20% у параўнанні з 2019 годам. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці за дадзены перыяд паменшыўся з 1,73 да 1,38 дзіцяці на адну жанчыну фертыльнага ўзросту.
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, выступаючы з пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь 30 сакавіка 2023 г., падкрэсліў: «Каб моцна стаяць на сваёй зямлі, нас, беларусаў, павінна быць значна больш – гэта найважнейшая ўмова суверэнітэту. І дзяржава робіць шмат, каб забяспечыць для гэтага адпаведныя ўмовы»
Таццяна Мікалаеўна Анціпенка пазнаёміла прысутных з ключавымі напрамкамі дзейнасці беларускай дзяржавы па забеспячэнні дэмаграфічнай бяспекі, умацаванні інстытута сям'і і традыцыйных каштоўнасцей, сацыяльнай абароне маці і дзіцяці, развіцці сістэмы аховы здароўя і яе даступнасці, з гарантыямі ў працоўнай сферы для працуючых бацькоў, падтрымкай сем'яў з дзецьмі з фокусам на шматдзетныя сем'і.
У канцы сустрэчы Таццяна Мікалаеўна адказала на пытанні прысутных, якія тычацца эканомікі, сацыяльнай сферы раёна, грамадска-палітычных і культурных мерапрыемстваў, якія пройдуць у бліжэйшы час.