Навіны раёна
15 сакавіка 2023 года
Дайсці да кожнага жыхара!
У Лёзненскім раёне працягваецца прафілактычная работа ў жылым сектары. Штодня, як у дзённы, так і ў вячэрні час суб'екты прафілактыкі клапоцяцца пра бяспеку жыхароў раёна.
Вернуться
Так, на гэтым тыдні ў Бабінавіцкім, Лёзненскім і Крынкаўскім сельскіх Саветах адпрацавалі больш за 70 дамоў. Акцэнт зроблены на катэгарыруемыхг рамадзян, бо часцей за ўсё ў вогненную пастку трапляюць пажылыя, адзінокія або пенсіянеры, якiя пражываюць самотна, або злоўжываюць спіртнымі напоямі, не працуючыя жыхары раёна, сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Клапоцячыся пра кожнага, прадстаўнікі службаў не толькі глядзяць, у якім стане пячное ацяпленне, электрычная праводка, газавая пліта, наяўнасць і спраўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, але і гутараць на іншыя, немалаважныя тэмы: бяспека на лёдзе, фішынг, выпальванне сухой расліннасці і інш.