Навіны раёна
6 лютага 2018 года
Дапкюнас абмеркаваў з паслом Лаоса развіццё супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас абмеркаваў з паслом Лаоса ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Сівіенгпхетам Пхетварасакам развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі ў гандлёва-эканамічнай сферы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
На сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і іншых сферах, а таксама магчымасць міждзяржаўных кантактаў на высокім узроўні.
Падкрэслена важнасць наладжвання надзейнага інфармацыйнага абмену паміж зацікаўленымі ведамствамі дзвюх краін і выхаду на практычную рэалізацыю ўзаемавыгадных сумесных праектаў.