Навіны раёна
29 кастрычніка 2022 года
Дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні законапраектаў працягваюцца!
Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе, змена ў Выбарчым кодэксе сталі галоўнай тэмай дыялогавых пляцовак на гэтым тыдні не толькі ў Лёзьненскім раёне, але і ў цэлым па ўсёй Беларусі.
Вернуться
28 кастрычніка на базе ДУА "Сярэдняя школа імя М. В.Кастрычніцкай г. п. Лёзна" прайшла дыялогавая пляцоўка з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі раёна па абмеркаванні праектаў законаў Рэспублікі Беларусь "Аб Усебеларускім народным сходзе" і "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" з удзелам Дзерваед І.А.., намесніка старшыні райвыканкама, кіраўніка раённага грамадскага аб'яднання РГА "Белая Русь" і Анціпенка Т. М., намесніка начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі.
Начальнік аддзела ўнутраных спраў А.У. Андросаў выступіў па тэме бяспекі і прафілактыкі правапарушэнняў.
Пасля абмеркавання законапраектаў педагогі прыступілі да разгляду пытанняў парадку дня Савета па адукацыі.
Таксама ў гэты дзень адбылася сустрэча старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Юліі Барашкінай са спецыялістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчавання райвыканкама, працоўным калектывам прадстаўніцтва Белдзяржстрах.