Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

21 кастрычніка 2021 года

Якуб Колас, Кандрат Крапіва і Міхась Зарэцкі 85 год назад ў Лёзна

 У красавіку 1936 года вядомы беларускі пісьменнік Якуб Колас прыязджаў да нас у Лёзна на чытацкую канферэнцыю па сваёй аповесці “Дрыгва”. У канферэнцыі таксама прымалі ўдзел Кандрат Крапіва, Міхась Зарэцкі і іншыя літаратары. 
 Раённая газета “Ленінскі сцяг” і рэспубліканская “Звязда” паведамлялі, што ў лёзненскім кінатэатры (будынку былой царквы Узнясення Гасподня) адкрылася канферэнцыя калгаснікаў-чытачоў па кнізе “Дрыгва” Якуба Коласа. На канферэнцыі прысутнічала каля 600 чалавек. З дакладам аб творчасці Коласа выступіў дырэктар мясцовай узорнай школы Васіль Васільявіч Вугалеў. Затым адбылася першая пастаноўка твора “Дрыгва” Якуба Коласа. Ролю дзеда Талаша выканаў сам дырэктар В.В. Вугалеў, а астатнія ролі выконвалі яго вучні. 
 Я упэўнена, калі б жыў Генадзь Васільявіч Цыганкоў, былы рэжысёр народнага театра “У пошуку…”, у гонар такой падзеі аднавіў бы гэту п’есу і прыладзіў бы яе пад наш сучасны час, бо гісторыя развіваецца па спіралі. Людзі мяняюцца, а падзеі паўтараюцца! 
  Пажадана было б у гонар гэтайпадзеі на будынку “Світанка” (месцы былой царквы Узнясення Гасподня) устанавіць памятны знак: “У красавику 1936 года на гэтым месцы, у будынку былой царквы Ўзнясення Гасподня адбылася прэм’ера спектакля па аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”, на якой прысутнічалі аўтар Якуб Колас і пісьменнікі Кандрат Крапіва і Міхась Зарэцкі”. 

Алена ГРАЧЫШНІКАВА.
Сцяг Перамогі
Вернуться