Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

27 мая 2023 года

Лёзненскі ЮІД-лепшы ў Рэспубліцы!!!

 50-ы юбілейны Рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў ЮІД у Мінску завяршыўся. Нашы навучэнцы зноў першыя!! 

  Вось імёны пераможцаў: 
 Сомава Юлія 
 Сіманенка Таццяна 
Воранава Ульяна 
 Навуменкава Мілана 
 Бахмацкі Арцём 
 Шляхтаў Канстанцін 
 Малахаў Багдан 
 Смірноў Цімур 
 Кіраўнік-Вячэрская Вольга Міхайлаўна. 
Дзякуй вам, вучні!!! Ганарымся вамі!!! 

  Як паведамляе тэлеграм-канал "МУС Беларусі", вітаючы ўдзельнікаў злёту-конкурсу атрадаў ЮІД, першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка адзначыў, што такое міжнароднае спаборніцтва дазволіла не толькі праверыць веды дзяцей па бяспечных паводзінах на дарозе, але і аб'яднаць, здружыць захопленых адной справай хлопцаў. 

  - На ўсіх спаборніцкіх этапах вы падтрымлівалі адзін аднаго, перажывалі, хваляваліся і змаглі паказаць выдатныя вынікі. Свае веды і ўменні вы дэманструеце на практыцы, а яшчэ прывіваць адказнасць на дарозе аднагодкам. Усё гэта вельмі дапамагае нам, супрацоўнікам органаў унутраных спраў, - сказаў Юрый Генадзевіч. 

  Намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк падзякаваў юным інспектарам руху за бесперапыннае развіццё. 

  - Вы змяняеце ЮІД, ідзяце наперад не толькі ў пастаянным удасканаленні навыкаў, але і творчым плане, - падкрэсліў Дзмітрый Міхайлавіч. - Звяртаючыся да ветэранаў, тых хто стаяў ля вытокаў юідаўскага руху, упэўнена кажу: ваша справа працягваецца! І вельмі важна, каб вы як мага даўжэй актыўна яго падтрымлівалі.

  Фінальным акордам свята стала ўзнагароджанне пераможцаў. У агульным заліку першае месца ў каманды Віцебскай вобласці. Другім стаў атрад з Мінска.Трэцяга месца ўдастоены юныя інспектары руху Брэстчыны. 

 Крыніца: "МУС Беларусі"
Вернуться